ГалоўнаяНавіныМастацкія выстаўкі
Край, асвечаны бусламі
Абуджэнне энергій Зямлі: магчымасці чалавека

Bielaruski. Women of Europe

Bielaruski. Women of Europe
Іншыя навіны

10 снежня ў галерэі “Ракурс” адбылася прэзентацыя кнігі і адкрыццё фотавыстаўкі Алены Адамчык “Bielaruski. Women of Europe”.


Арганізатарамі мерапрыемства выступілі Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Нацыянальная бібліятэка Беларусі.

Алена Адамчык – вядомы беларускі фотамастак, майстар парадных партрэтаў. У 2004 годзе Алена пачала працу над першым кніжным праектам “Bielaruski”, у які ўвайшлі партрэты нашых суайчынніц.

Прэзентацыя альбома паспяхова прайшла ў Вільнюсе і Лагойску. Затым праект “Bielaruski” перарос у праект “Women of Europe”, які літаральна пакарыў Еўропу. Пасля чарговай прэзентацыі ў Княстве Манака Алена натхнілася на стварэнне наступнага фотаальбома “Women of Monaco”, у якім размясціла партрэты жанчын, вядомых у свеце, сярод іх – Шырлі Бэс, прынцэса Бурбонская Каміла, Моніка Бакардзі, Сафія Аль Рашыд.

Сёлета Алена Адамчык выдала пяты альбом, гераінямі якога сталі вядомыя жанчыны Беларусі, што пражываюць не толькі ў сябе на Радзіме, але і па-за яе межамі. Сярод іх – алімпійская чэмпіёнка Марына Лобач. У кнігу “Bielaruski. Women of Europe” ўвайшло дванаццаць святочных партрэтаў.

Адкрыла вечар фотамастачка Алена Адамчык урачыстай перадачай у дар Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі пяці альбомаў з серыі “Bielaruski. Women of Europe” са сваімі аўтографамі.

У мерапрыемстве ўзялі ўдзел першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Наталля Пяткевіч, першы намеснік міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь Лілія Ананіч, дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Матульскі, прэзідэнт Рускага клуба мастацтва і культуры княгіня Наталля Галіцына, замежныя дыпламаты, дзеячы культуры і мастацтваў.

Выстаўка будзе доўжыцца да 15 снежня ў галерэі “Ракурс”.

Навіны

Зала дакументаў па мастацтве прапануе: рубрыка “Асобы. Даты. Падзеі”

18 Май 2024

Штогод 18 мая больш чым у 150 краінах свету адзначаецца Міжнародны дзень музеяў, які шырока святкуецца і ў нашай краіне ў рамках акцыі “Ноч музеяў”. У межах пастаяннай рубрыкі “Асобы. Даты. Падзеі”, якая ладзіцца ў зале мастацтваў (пам. 306), запрашаем пазнаёміцца з кніжнай выстаўкай “Па маршрутах беларускіх музеяў”, прысвечанай айчыннай музейнай справе.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Піянерскі злёт “БРПА – тэрыторыя магчымасцей”

16 Май 2024

16 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі напярэдадні Дня піянерскай дружбы адбылося святочнае адкрыццё Рэспубліканскага піянерскага злёту “БРПА – тэрыторыя магчымасцей”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам