ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
“Лепшыя кнігі Беларусі”: выстава па выніках LХII Нацыянальнага конкурсу “Мастацтва кнігі”
Вынікі ўдзелу Нацыянальнай бібліятэкі ў ХХХ Мінскай МКВК

Супрацьдзеянне карупцыі – адна з галоўных задач дзяржавы і грамадства

Супрацьдзеянне карупцыі – адна з галоўных задач дзяржавы і грамадства
Іншыя Навіны

Выстава “Супрацьдзеянне карупцыі – адна з галоўных задач дзяржавы і грамадства” арганізавана з 28 сакавіка па 14 мая ў зале прававой інфармацыі (пам. 207b).

Сёння барацьба з карупцыяй з’яўляецца асноўным прыярытэтам любой дзяржавы. Цяпер гэта не праблема асобна ўзятай дзяржавы. Карупцыя – праблема ўсёй сусветнай супольнасці. З’ява, якая пагражае грамадству, падрывае такія складнікі, як права, эканоміка, мараль. Сярод негатыўных тэндэнцый распаўсюджвання карупцыі можна адзначыць падрыў даверу да дзяржаўных органаў, прававых каштоўнасцей, зніжэнне аўтарытэту дзяржавы на міжнародным узроўні, абмежаванне інвестыцый і запаволенне агульных тэмпаў эканамічнага росту.

Сусветная супольнасць выпрацоўвае міжнародныя дакументы, якія перашкаджаюць яе распаўсюджванню: канвенцыя Арганізацыі Аб’яднаных Нацый “Супраць карупцыі”, канвенцыя Савета Еўропы “Аб крымінальнай адказнасці за карупцыю (ETS № 173)”, канвенцыя ААН “Супраць транснацыянальнай арганізаванай злачыннасці”, дэкларацыя ААН “Аб барацьбе з карупцыяй і хабарніцтвам у міжнародных камерцыйных аперацыях”, “Пагадненне аб супрацоўніцтве генеральных пракуратур дзяржаў – удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў у барацьбе з карупцыяй” і мн. інш.

Міжнародныя дагаворы прадугледжваюць меры па папярэджанні карупцыі, пакаранні вінаватых, а таксама механізмы міжнароднага супрацоўніцтва ў барацьбе з ёй.

У Рэспубліцы Беларусь на дзяржаўным узроўні тэма карупцыі разглядаецца як прамая пагроза нацыянальнай бяспецы краіны. Супрацьдзеянне карупцыі – складаная і шматузроўневая праца. У сувязі з гэтым у Беларусі прымаюцца меры па супрацьдзеянні гэтай сацыяльна небяспечнай з’яве. Распрацавана і ўжываецца заканадаўчая база: “Аб барацьбе з карупцыяй”, “Аб змяненні законаў па пытаннях барацьбы з карупцыяй”, “Аб барацьбе з арганізаванай злачыннасцю” і інш. Праводзяцца антыкарупцыйныя мерапрыемствы, якія сталі прадметам пільнай увагі ўрада рэспублікі, рэгіянальных улад, органаў мясцовага самакіравання, сілавых ведамстваў.

Барацьба з карупцыяй – не толькі рэалізацыя дзяржаўных праграм і прававых актаў, гэта барацьба за будучыню кожнага грамадзяніна.

Экспазіцыя налічвае больш за 60 дакументаў: кніг, перыядычных выданняў, аўтарэферат дысертацыі на рускай і беларускай мовах.

Выстава ўключае наступныя тэматычныя раздзелы:

  • Міжнародны вопыт барацьбы з карупцыяй
  • Гісторыя развіцця крымінальнага заканадаўства аб хабарніцтве
  • Канстытуцыйныя асновы процідзеяння карупцыі ў Беларусі
  • Пракурорскі нагляд за выкананнем антыкарупцыйнага заканадаўства
  • Паняцце і віды карупцыйных праяў па заканадаўстве Рэспублікі Беларусь

Выстава прызначана навуковым і практычным работнікам юрыдычнай сферы, аспірантам, студэнтам юрыдычных факультэтаў, таксама ўяўляе інтарэс для шырокага кола чытачоў, якія цікавяцца дадзенай праблематыкай.

Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 28.

Матэрыял пададзены аддзелам абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі.

Навіны

Вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”

31 Май 2024

23 мая 2024 года загадам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь № 100 зацверджаны вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

“Разумнейшыя за ўсіх на свеце!”: прапануем праграму дзіцячага МЕГАсвята

1 Чэр 2024

1 чэрвеня з 12.00 да 15.00 Нацыянальная бібліятэка Беларусі запрашае дзяцей і іх бацькоў на дзіцячае МЕГАсвята “Разумнейшы за ўсіх на свеце!”, прымеркаванае да Дня абароны дзяцей.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Шчасце бачыць

1 Чэр 2024

Фотавыстаўка “Шчасце бачыць” арганізавана сумесна з Беларускім дзіцячым фондам і прымеркавана да Міжнароднага дня аховы дзяцей.

Мастацкія выстаўкі

Бібліятэкарам