ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Акцыя “Беларускі салавей”
Журы абрала лаўрэатаў прэміі “Дэбют”

На скрыжалях паэзіі і прозы

На скрыжалях паэзіі і прозы
Іншыя Навіны

Да 90-годдзя з дня нараджэння беларускага пісьменніка, паэта, літаратуразнаўца Алега Лойкі ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) з 30 красавіка па 14 ліпеня праходзіць выстаўка “На скрыжалях паэзіі і прозы”.

Знаны літаратар, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я. Коласа (1990) Алег Антонавіч Лойка нарадзіўся 1 мая 1931 г. у Слоніме. У 1953 г. скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, аспірантуру, пятнаццаць гадоў узначальваў кафедру беларускай літаратуры БДУ, адначасова з 1991 па 1996 г. быў дэканам філалагічнага факультэта. Даследаваў гісторыю старабеларускай літаратуры, стан беларускай літаратуры дакастрычніцкага перыяду, творчасць беларускіх пісьменнікаў, жыццё і дзейнасць Францыска Скарыны. Спалучаў навуковую працу з творчай. Выдаў зборнікі вершаў, перакладаў, выбранага, раманы-эсэ, шэраг кніжак для дзяцей.

Шматгранную працу навукоўца і пісьменніка А. Лойкі раскрываюць прадстаўленыя ў трох раздзелах матэрыялы выстаўкі. Раздзел “Алег Лойка – даследчык” адлюстроўвае выданні літаратуразнаўчага характару, сярод якіх манаграфіі “Адам Міцкевіч і беларуская літаратура”, “Новая зямля” Якуба Коласа”, “Беларуская паэзія пачатку ХХ стагоддзя”, двухтомная “Гісторыя беларускай літаратуры: дакастрычніцкі перыяд”, “Старабеларуская літаратура”, зборнікі літаратурна-крытычных артыкулаў “Паэзія і час”, “Галгофа” і інш.

Выданні другога раздзела “Алег Лойка – творца” знаёмяць наведвальнікаў з паэзіяй аўтара “Калі ў дарозе ты…”, “Скрыжалі”, “Каб не плакалі кані”, “Дарогі і летуценні”, паэтычнымі перакладамі, аповесцю “Кельты не умирают…”, мастацкімі біяграфіямі Янкі Купалы “Як агонь, як вада…”, Скарыны “Францыск Скарына, або Сонца Маладзіковае” і інш. “Янка Купала” і “Скорина” былі выдадзены ў горкаўскай серыі “ЖЗЛ”. Алег Лойка стаў першым беларускім аўтарам, чые кнігі ўвайшлі ў гэту знакамітую серыю.

Апошні раздзел экспазіцыі “Пра чалавека з сонечнаю ўсмешкай” утрымлівае выданні з біяграфічнымі звесткамі пра Алега Антонавіча, успамінамі аб ім сяброў Янкі Саламевіча, Міхася Скоблы, рэцэнзіямі, водгукамі.

Усяго на выстаўцы экспануецца звыш 150 кніжных і часопісных выданняў.


Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 16.

Матэрыял падрыхтаваны аддзелам абслугоўвання спецыялізаванымі фондамі.

Навіны

Вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”

31 Май 2024

23 мая 2024 года загадам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь № 100 зацверджаны вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

“Разумнейшыя за ўсіх на свеце!”: прапануем праграму дзіцячага МЕГАсвята

1 Чэр 2024

1 чэрвеня з 12.00 да 15.00 Нацыянальная бібліятэка Беларусі запрашае дзяцей і іх бацькоў на дзіцячае МЕГАсвята “Разумнейшы за ўсіх на свеце!”, прымеркаванае да Дня абароны дзяцей.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Шчасце бачыць

1 Чэр 2024

Фотавыстаўка “Шчасце бачыць” арганізавана сумесна з Беларускім дзіцячым фондам і прымеркавана да Міжнароднага дня аховы дзяцей.

Мастацкія выстаўкі

Бібліятэкарам