ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Да 90-годдзя з дня нараджэння ветэрана Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раісы Васільеўны Казловай
У бібліятэцы прайшоў XXV з’езд Саюза пісьменнікаў Беларусі (+відэа)

Герой эпічнай паэмы

Герой эпічнай паэмы
Іншыя Навіны

З 23 сакавіка па 26 красавіка ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305) праходзіць выстаўка “Герой эпічнай паэмы”, прысвечаная 100-годдзю з дня нараджэння кампазітара Германа Германавіча Галыніна (1922–1966).

Творчасць Германа Галыніна – адна з самых яскравых старонак пасляваеннай савецкай музыкі. Асноўныя яго творы напісаны ў кансерваторскія гады (1945–1950) у класах Шастаковіча і Мяскоўскага. За такі параўнальна невялікі перыяд кампазітар здолеў ахапіць самыя розныя жанры. Сярод іх – фартэпіянныя творы, камерныя сачыненні, песні, хоры, а таксама музыка да тэатральных пастановак. Вышэйшай жа кропкай яго творчасці сталі араторыя “Дзяўчына і Смерць” і “Эпічная паэма” для аркестра, ганараваная дзяржаўнай прэміяй.

Па ўспамінах сучаснікаў, Галынін валодаў сваёй асаблівай, дзіўнай, толькі яму ўласцівай манерай ігры. Сінтэзуючы ў сваёй творчасці стылістычныя прыёмы Шастаковіча, Пракоф’ева і іншых вядомых музыкаў, ён стварыў свой уласны, непаўторны стыль, які адрозніваецца дынамізмам, глыбокай лірычнасцю і тэатральнасцю вобразаў.

Падрабязней з біяграфіяй і прафесійнай дзейнасцю Германа Германавіча знаёміць экспазіцыя, дзе прадстаўлены не толькі творы кампазітара, але і шэраг музыказнаўчых прац і аналітычных артыкулаў, прысвечаных яго творчасці.


Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 52.

Матэрыял пададзены аддзелам абслугоўвання спецыялізаванымі фондамі.

Навіны

Вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”

31 Май 2024

23 мая 2024 года загадам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь № 100 зацверджаны вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

“Разумнейшыя за ўсіх на свеце!”: прапануем праграму дзіцячага МЕГАсвята

1 Чэр 2024

1 чэрвеня з 12.00 да 15.00 Нацыянальная бібліятэка Беларусі запрашае дзяцей і іх бацькоў на дзіцячае МЕГАсвята “Разумнейшы за ўсіх на свеце!”, прымеркаванае да Дня абароны дзяцей.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Шчасце бачыць

1 Чэр 2024

Фотавыстаўка “Шчасце бачыць” арганізавана сумесна з Беларускім дзіцячым фондам і прымеркавана да Міжнароднага дня аховы дзяцей.

Мастацкія выстаўкі

Бібліятэкарам