ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Юбілей Гомельскай абласной універсальнай бібліятэкі
Выстаўка мастацкіх мініяцюр

Этнаграфічная паштоўка

Этнаграфічная паштоўка
Іншыя навіны

Зала выяўленчых і відэадакументаў запрашае наведаць выстаўку “Этнаграфічная паштоўка з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі”.


Калекцыя выяўленчых дакументаў, што знаходзяцца ў фондах Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, складае больш за 71 тыс. адзінак захоўвання. Сярод іх – плакаты, рэпрадукцыі, эстампы і паштоўкі. Разнавіднасцю арыгінальных паштовых картак з’яўляецца этнаграфічная паштоўка.

Гэты від паштоўкі – адзін з найбольш даступных сродкаў знаёмства з прыродай, побытам, архітэктурай і культурай народаў свету. Паштоўкі з выявамі гістарычных, геаграфічных, архітэктурных аб’ектаў, помнікаў матэрыяльнай культуры набылі з часам характар дакументальных крыніц. І чым большы тэрмін аддзяляе нас ад часу іх стварэння, тым выразней выступаюць яны ў некалькіх якасцях: гістарычнай крыніцы, крыніцы інфармацыі, твора мастацтва.

На выстаўцы дэманструюцца альбомы, кнігі, артыкулы і паштоўкі, створаныя ў перыяд з канца XIX да сярэдзіны XX ст. Шырока прадстаўлены беларускі і рускі народны касцюм, адзенне іншых славянскіх народаў, а таксама побыт, звычаі і касцюмы іншых краін свету.

Экспазіцыя разлічана на ўсе катэгорыі чытачоў, якія цікавяцца гісторыяй, этнаграфіяй, культурай народаў свету, а таксама малафарматнай друкаванай графікай.

Выстаўка працуе з 22 снежня 2008 года па 12 студзеня 2009 года на 3-м паверсе ў зале выяўленчых і відэадакументаў (пам. 307).

Кантактны тэлефон: 293-27-58.

Навіны

Зала дакументаў па мастацтве прапануе: рубрыка “Асобы. Даты. Падзеі”

18 Май 2024

Штогод 18 мая больш чым у 150 краінах свету адзначаецца Міжнародны дзень музеяў, які шырока святкуецца і ў нашай краіне ў рамках акцыі “Ноч музеяў”. У межах пастаяннай рубрыкі “Асобы. Даты. Падзеі”, якая ладзіцца ў зале мастацтваў (пам. 306), запрашаем пазнаёміцца з кніжнай выстаўкай “Па маршрутах беларускіх музеяў”, прысвечанай айчыннай музейнай справе.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Піянерскі злёт “БРПА – тэрыторыя магчымасцей”

16 Май 2024

16 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі напярэдадні Дня піянерскай дружбы адбылося святочнае адкрыццё Рэспубліканскага піянерскага злёту “БРПА – тэрыторыя магчымасцей”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам