ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Дзіцячы пакой запрашае
“Калевала” па-беларуску

Чай – мастацтва, даступнае ўсім

Чай – мастацтва, даступнае ўсім
Іншыя навіны

З 15 снежня па 31 студзеня ў бібліятэцы (3-ці паверх, кальцавы калідор) праходзіць выстаўка “Чай – мастацтва, даступнае ўсім”, прымеркаваная да Міжнароднага дня чаю.


Штогод 15 снежня ва ўсіх краінах, якія трымаюць статус вядучых сусветных вытворцаў чаю, адзначаецца Міжнародны дзень чаю (International Tea Day). Гэта параўнальна маладое свята. Рашэнне адзначаць яго менавіта 15 снежня было прынятае пасля неаднаразовага абмеркавання ў шматлікіх міжнародных арганізацыях і прафсаюзах на працягу Сусветнага грамадскага форуму (World Social Forum), што праходзіў у 2004 годзе ў Мумбаі (Індыя).

Свята, хоць і не з’яўляецца афіцыйным, шырока адзначаецца ў шэрагу краін. Да гэтага дня прымеркаваныя розныя выстаўкі, майстар-класы, семінары, рэкламныя акцыі, прысвечаныя тэме чаю і правілам яго ўжывання.

На выстаўцы “Чай – мастацтва, даступнае ўсім” прадстаўлена каля 150 выданняў. Гэта літаратура на рускай, англійскай, кітайскай, карэйскай мовах пра розныя чайныя традыцыі і гісторыю іх узнікнення. Цікавыя выданні пачатку XX стагоддзя: “Чай. Мировая торговля чаем”, “Чай и чайная торговля в России: 1790–1919 гг.” і інш.

У раздзеле “Культура спажывання чаю” чытач знойдзе такія ярка ілюстраваныя выданні, як “Энциклопедия чая” і “Чай. Чаепитие по всем правилам”. Кнігі гэтага раздзела расказваюць пра выкарыстанне чаю, прапаноўваюць рэцэпты гатавання розных напояў і ласункаў на яго аснове. Чытач пазнаёміцца з нацыянальнымі традыцыямі чаявання шматлікіх краін.

У кнізе Лам Кам Чуэна “Путь чая. Секреты древней традиции” аўтар, міжнародны эксперт па розных кітайскіх мастацтвах, знаёміць са старажытным напоем, асвятляючы яго шматвяковую гісторыю. Выданне прадстаўляе існуючыя гатункі чаю, расказвае пра распаўсюджванне чайнай культуры па ўсім свеце, працэс падрыхтоўкі чайнага лісця, традыцыях кітайскага і японскага чаявання, здольнасць чаю лячыць хваробы.

Кантактны тэлефон: (8 017) 293 28 86.

Навіны

Зала дакументаў па мастацтве прапануе: рубрыка “Асобы. Даты. Падзеі”

18 Май 2024

Штогод 18 мая больш чым у 150 краінах свету адзначаецца Міжнародны дзень музеяў, які шырока святкуецца і ў нашай краіне ў рамках акцыі “Ноч музеяў”. У межах пастаяннай рубрыкі “Асобы. Даты. Падзеі”, якая ладзіцца ў зале мастацтваў (пам. 306), запрашаем пазнаёміцца з кніжнай выстаўкай “Па маршрутах беларускіх музеяў”, прысвечанай айчыннай музейнай справе.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Піянерскі злёт “БРПА – тэрыторыя магчымасцей”

16 Май 2024

16 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі напярэдадні Дня піянерскай дружбы адбылося святочнае адкрыццё Рэспубліканскага піянерскага злёту “БРПА – тэрыторыя магчымасцей”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам