ГалоўнаяНавіныБлог прафесійнага чытача
Вынікі ўдзелу Нацыянальнай бібліятэкі ў ХХХ Мінскай МКВК
Творчыя заняткі “Акварыум”

Як знайсці кнігі, якіх нідзе няма?

Як знайсці кнігі, якіх нідзе няма?
Іншыя навіны

Ва ўсіх кнігалюбаў і даследчыкаў аднойчы здараецца так, што знайсці патрэбную кнігу амаль немагчыма – настолькі яна рэдкая. Адсутнасць кнігі ў крамах можа абумоўлівацца зусім рознымі прычынамі – ад яе папулярнасці да малатыражнасці выдання. Тым не менш пры наяўнасці часу і імпэту магчыма знайсці амаль усё.

Перш за ўсе раім звярнуцца ў бібліятэку. Канешне, такі варыянт падыходзіць для тых, хто хоча спачатку азнаёміцца з выданнем, а не займець яго ва ўласны кнігазбор. Раённыя і гарадскія бібліятэкі могуць дапамагчы прагнаму да ведаў чытачу. Аднак далёка не кожны дакумент знаходзіцца ў бліжэйшай да дому бібліятэцы,  таму пры пошуку рарытэтаў мы раім звяртацца ў Нацыянальную. Каля 10,4 мільёна выданняў захоўваецца ў фондах галоўнай  бібліятэкі краіны і звыш за 650 тысяч лічбавых копій даступныя ў электроннай бібліятэцы. Праверыць наяўнасць кнігі і заказаць яе для карыстання ў чытальных залах можна праз электронны каталог НББ.

У бібліятэцы ёсць асобная чытальная залазала рукапісаў, рэдкай кнігі і старадрукаў, якая знаходзіцца на трэцім паверсе, у памяшканні 348. Падсобны фонд залы налічвае каля 9 200 экзэмпляраў: гэта даведачная, бібліяграфічная, навуковая літаратура кнігазнаўчага характару. Асноўны фонд аддзела кнігазнаўства налічвае звыш 95 000 адзінак. Тут захоўваюцца калекцыі рукапісаў і архіўных матэрыялаў XIV–XXI стст., старадрукаваных выданняў XV–XVIII стст. і рэдкіх выданняў XIX–XXI стст. Для працы з некаторымі з іх можа спатрэбіцца адпаведны дазвол. Дакументы з асноўнага фонду не выдаюцца ў іншыя чытальныя залы па міжбібліятэчным і індывідуальным абанеменце. Лічбавую копію фрагментаў рэдкага выдання ці тэксту можна замовіць праз віртуальны сэрвіс “Электронная дастаўка дакументаў.

Інфармацыю пра рарытэтныя кнігі, газеты, часопісы, ноты і рукапісы, а таксама іх лічбавыя копіі можна знайсці ў электронных рэсурсах, створаных дзякуючы прафесіяналізму бібліятэкараў і бібліёграфаў Нацыянальнай бібліятэкі. Назавём некаторыя з праектаў: 

Спецыялісты Нацыянальнай бібліятэкі арганізавалі заняткі, стварылі відэаўрокі, інструкцыі па карыстанні базамі даных, што дазваляе кожнаму з карыстальнікаў зарыентавацца ў шматлікіх інфармацыйных рэсурсах, знайсці патрэбнае яму выданне. 

Такім чынам, і афлайн, і праз інтэрнэт-партал Нацыянальная бібліятэка адкрывае доступ да тысяч асобнікаў выданняў, у тым ліку рарытэтных, і дапамагае ў пошуку інфармацыі пра іх.

Калі вам патрэбны фізічны асобнік кнігі і яго няма ў продажы ў сеткавых крамах, раім звярнуць увагу на букіністычныя кнігарні, напрыклад, мінскія:

  • “Букініст”, пр. Незалежнасці, 53
  • “Букініст № 2”, пр. Незалежнасці, 43
  • “Вянок”, Траецкая наб., 4
  • Дом кнігі “Веды”, вул. Карла Маркса, 36

Асартымент букіністычных крам абнаўляецца кожны месяц і ў асноўным прадстаўлены асобнікамі з хатніх бібліятэк. Можна знайсці цікавыя экзэмпляры як на рускай ці беларускай, так і на замежных мовах.

Незвычайныя кнігі часам знаходзяцца і ў антыкварных крамах. Часам рэдкія і ўнікальныя асобнікі выстаўляюцца на продаж праз спецыяльныя сайты для продажу і абмену рэчамі, напрыклад, “Куфар”, дзе ёсць спецыялізаваны раздзелы “Кнігі і часопісы”, “Антыкварыят”. У пошуку рарытэтаў дапамогуць і суполкі кнігалюбаў у сацыяльных сетках.

Калі вы шукаеце кнігу, што выйшла ў Беларусі, можна патэлефанаваць наўпрост у выдавецтва па кантактным нумары, які лёгка знайсці ў інтэрнэце. Некаторыя выдаўцы самастойна займаюцца рэалізацыяй кніг і могуць дапамагчы з пошукам канкрэтнага выдання.

І апошні, але не самы безнадзейны варыянт – звярнуцца непасрэдна да аўтара кнігі, калі такое магчыма.

Матэрыял падрыхтаваны Вікторыяй Трыфанавай і Аленай Якавенка, аддзел суправаджэння інтэрнэт-партала.

Навіны

Зала дакументаў па мастацтве прапануе: рубрыка “Асобы. Даты. Падзеі”

18 Май 2024

Штогод 18 мая больш чым у 150 краінах свету адзначаецца Міжнародны дзень музеяў, які шырока святкуецца і ў нашай краіне ў рамках акцыі “Ноч музеяў”. У межах пастаяннай рубрыкі “Асобы. Даты. Падзеі”, якая ладзіцца ў зале мастацтваў (пам. 306), запрашаем пазнаёміцца з кніжнай выстаўкай “Па маршрутах беларускіх музеяў”, прысвечанай айчыннай музейнай справе.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Піянерскі злёт “БРПА – тэрыторыя магчымасцей”

16 Май 2024

16 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі напярэдадні Дня піянерскай дружбы адбылося святочнае адкрыццё Рэспубліканскага піянерскага злёту “БРПА – тэрыторыя магчымасцей”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Вадзім Гігін узяў удзел у “Central Asia – 2024”

16 Май 2024

16 мая ў горадзе Джызак (Рэспубліка Узбекістан) пачала сваю працу XVII Міжнародная канферэнцыя “Central Asia – 2024: інтэрнэт і інфармацыйна-бібліятэчныя рэсурсы ў навуцы, адукацыі, культуры і бізнесе”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам