У мэтах далейшага павышэння якасці жыцця беларускага народа, забеспячэння канкурэнтаздольнасці нацыянальнай эканомікі на сусветнай арэне, стымулявання ініцыятывы, фарміравання ў грамадстве адказнасці за вынікі працы і пачуцця прыналежнасці да будучыні краіны Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь 2024 год аб’яўлены Годам якасці. Адпаведны Указ № 375 ад 27 лістапада 2023 г. падпісаў Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка.
Пастановай ад 16 студзеня 2024 г. № 41 Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь зацвердзіў рэспубліканскі план мерапрыемстваў па правядзенні Года якасці.
Нацыянальная бібліятэка Беларусі ў рамках Года якасці арганізавала і правяла шэраг навуковых, культурна-асветніцкіх, адукацыйных праектаў і мерапрыемстваў.
У Год якасці Нацыянальная бібліятэка прадаставіла аддалены доступ да лічбавых копій дакументаў з яе фондаў, рэалізаваўшы праект па стварэнні аўтаматызаванай сістэмы “Электронная бібліятэка Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі”.
2 сакавіка ў бібліятэцы прайшла тэматычная экскурсія “Гуканне вясны” з цыкла “Славутыя імёны Бацькаўшчыны”, прысвечаная Году якасці.
З 14 па 17 сакавіка бібліятэка ўзяла ўдзел у ХХХІ Мінскай міжнароднай кніжнай выставе-кірмашы.
З 26 сакавіка да 30 красавіка ў галерэі “Мабільная” (3-ці паверх) размешчана кніжна-ілюстрацыйная выстава “Высокая якасць”.