ГалоўнаяМерапрыемствыЖывыя камяні Антарктыды
“Бібліяноч-2024”. Будзь у цэнтры прыцягнення!
Мерапрыемствы да Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права і Міжнароднага дня інтэлектуальнай уласнасці

Жывыя камяні Антарктыды

Жывыя камяні Антарктыды
Іншыя мерапрыемствы
16 красавіка – 21 мая
Дата правядзення
11.00–23.00
Час правядзення
галерэя "Панарама" (22-гі паверх)
Месца правядзення

16 красавіка ў галерэі “Панарама” адбылося адкрыццё фотавыставы “Жывыя камяні Антарктыды”, прымеркаванай да 70-годдзя Беларускага геаграфічнага таварыства.

Фотавыстава складаецца са здымкаў, зробленых падчас беларускіх антарктычных экспедыцый. Аўтар фотаздымкаў – Юрый Рыгоравіч Гігіняк – вядучы навуковы супрацоўнік, дацэнт, кандыдат біялагічных навук Дзяржаўнага навукова-вытворчага аб’яднання “Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па біярэсурсах”.

7_zyvyja_kamiani_antarktydy.jpg

У экспазіцыі – фотаўражанні даследчыка Юрыя Гігіняка: умовы жыцця навукоўцаў, таямніцы і хараство ледзянога кантынента, заснежаныя пейзажы, сонечныя пікі, заходы над айсбергам, доўгая палярная ноч і антарктычны месяц, ледзяныя горы і пячоры ў глыбіні айсбергаў. Аўтар здымкаў захаваў цяжкасці і пацешныя імгненні з жыцця насельнікаў Паўднёвага полюса – пінгвінаў і цюленяў.

Асаблівая ўвага нададзена такім незвычайным насельнікам Антарктыды, як “жывыя” камяні – дзіўныя па форме і магчымых асацыяцыях каменныя скульптуры, створаныя прыродай.


Выстава будзе працаваць да 21 мая 2024 г.
Дата яе заканчэння можа быць зменена.

Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы агляднай пляцоўкі.
Наведванне экспазіцыі складае кошт наведвання агляднай пляцоўкі.

Тэлефон для даведак: (8 017) 368 37 37.

Матэрыял пададзены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Да 21 красавіка ў выставачным комплексе (пам. 104) бібліятэкі працуе выстава “Ад Нёмана да Ціхага акіяна: гісторыя вандровак і геаграфічных даследаванняў”, прымеркаваная да 70-годдзя Беларускага геаграфічнага таварыства і 90-годдзя факультэта геаграфіі і геаінфарматыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Мерапрыемствы

Спявак бясконцай любві

25.04.2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Пранікаючы ў тайны творчасці

25.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Пранікаючы ў тайны творчасці”, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння літаратуразнаўца, крытыка, акадэміка НАН Беларусі Васіля Васільевіча Барысенкі (1904–1984), праходзіць з 25 красавіка па 23 чэрвеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).



Бібліятэкарам