ГалоўнаяМерапрыемствыЛюбі і ведай родную мову
Творчы вечар Васіля Старычонка
Турызм будучыні

Любі і ведай родную мову

Любі і ведай родную мову
Іншыя Мерапрыемствы
19 лютага – 31 сакавіка
Дата правядзення
10.00–21.00
Час правядзення
пам. 207
Месца правядзення

З 19 лютага па 31 сакавіка ў аддзеле абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі (пам. 207) адкрыта тэматычная выстава “Любі і ведай родную мову”, прысвечаная Міжнароднаму дню роднай мовы.

Гэты Дзень быў заснаваны рашэннем 30-й сесіі Генеральнай канферэнцыі ЮНЕСКА ў лістападзе 1999 года (30С/62) і штогод адзначаецца 21 лютага, пачынаючы з 2000 года. У лютым 2002 года, на сваёй 56-й сесіі, Генеральная асамблея ААН, падкрэсліўшы важнасць культурнай і моўнай разнастайнасці, падтрымала рашэнне ЮНЕСКА аб абвяшчэнні Міжнароднага дня роднай мовы (рэзалюцыя № Α/RES/56/262) і заклікала ўсе дзяржавы падтрымаць і актывізаваць мерапрыемствы, накіраваныя на садзейнічанне павазе, а таксама на падтрымку і абарону ўсіх моў народаў свету, лінгвістычнай разнастайнасці і шматмоўя.

Кожны народ – гэта непаўторная культура, гісторыя, традыцыі, лад жыцця. І, вядома, мова. Яна ствараецца і ўдасканальваецца на працягу многіх стагоддзяў і з’яўляецца сховішчам тысячагадовага вопыту народа. Родная мова накладвае ўнікальны адбітак на кожнага з нас з моманту нараджэння. Яна – інструмент зносін, разважання і ўспрымання, апісвае наша бачанне свету і адлюстроўвае сувязь паміж мінулым, сучаснасцю і будучыняй. Мова фарміруе і насычае нашу свядомасць, закладзенымі ў ёй традыцыямі і культурай.

Прапанаваная ўвазе карыстальнікаў выстава пазнаёміць чытача з разнастайнасцю моў свету, а таксама з тымі намаганнямі, якія робяць урады, установы сістэмы Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, арганізацыі грамадзянскай супольнасці для захавання, павагі, падтрымання і абароны моў, асабліва тых, якія знаходзяцца пад пагрозай знікнення. Асобным раздзелам прадстаўлена літаратура пра палітыку нашай дзяржавы па падтрымцы і развіцці беларускай мовы.

На выставе прадстаўлена больш за 90 публікацый на рускай, беларускай, англійскай і нямецкай мовах: кнігі, перыядычныя выданні, брашуры, буклеты, мімеаграфаваныя матэрыялы.

Сярод экспануемых дакументаў – энцыклапедыі і даведнікі аб мовах народаў свету, міжнародныя нарматыўна-прававыя акты, накіраваныя на абарону нацыянальных моў і моў нацыянальных меншасцей, матэрыялы навуковых канферэнцый і даследаванняў, манаграфіі, у якіх разглядаецца роля мовы ў захаванні і развіцці матэрыяльнай і духоўнай спадчыны народа.

Экспазіцыя ўключае наступныя тэматычныя раздзелы:

  • Адзін свет – разнастайнасць моў
  • Паходжанне мовы, мова і яе роля ў захаванні духоўнай спадчыны
  • Мова і свядомасць. Філасофія мовы
  • Міжнародныя нарматыўна-прававыя акты аб мовах
  • Мова, грамадства, адукацыя і праблемы міжкультурнай камунікацыі
  • Мова і шматмоўе ў эпоху глабалізацыі і глабальных камунікацыйных сетак
  • Моўная палітыка і перспектывы развіцця беларускай мовы ў Рэспубліцы Беларусь

Выстава будзе цікавая лінгвістам, філолагам, супрацоўнікам устаноў культуры і мастацтва, гісторыкам, а таксама шырокаму колу чытачоў, якія цікавяцца беларускай мовай, а таксама моўнай і культурнай разнастайнасцю.

Карысныя спасылкі

Дакументы

З пералікам лiтаратуры да тэматычных выстаў можна азнаёмiцца ў раздзеле “Спісы літаратуры да выставак за 2024 год”.

Час работы выставы адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 26.

Матэрыял пададзены аддзелам абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі.

Мерапрыемствы

Вялікія бітвы Вялікай Айчыннай

03.06.2024

З 3 чэрвеня па 26 жніўня ў зале прававой інфармацыі (пам. 207b) адкрыта тэматычная выстава “Вялікія бітвы Вялікай Айчыннай”, прымеркаваная да 80-годдзя вызвалення Беларусі і пачатку стратэгічнай аперацыі “Баграціён” супраць фашысцкіх захопнікаў.

Беларусь няскораная

03.06.2024

З 6 мая па 5 ліпеня ў зале даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання (пам. 257) праходзіць кніжная выстава “Беларусь няскораная”, прымеркаваная да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Шчасце бачыць

30.05.2024

Фотавыстаўка “Шчасце бачыць” арганізавана сумесна з Беларускім дзіцячым фондам і прымеркавана да Міжнароднага дня аховы дзяцей.

Здароўе або цыгарэта – вам выбіраць!

30.05.2024

З 30 мая па 30 чэрвеня ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная кніжная выстава “Здароўе або цыгарэта – вам выбіраць!”, прысвечаная Сусветнаму дню без тытуню.



Бібліятэкарам