ГалоўнаяМерапрыемствыАглядная экскурсія “Таямніцы алмаза ведаў”
Нястрачаная спадчына
Запрашаем на творчыя заняткі “Маленькая пандачка”

Аглядная экскурсія “Таямніцы алмаза ведаў”

Аглядная экскурсія “Таямніцы алмаза ведаў”
Іншыя мерапрыемствы
1 студзеня – 31 снежня
Дата правядзення

Даведайцеся “Таямніцу алмаза ведаў” з новай экскурсіяй у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі!

У экскурсантаў упершыню з’явілася ўнікальная магчымасць наведаць фондасховішча, якое было раней недаступна для старонніх вачэй.

Падчас экскурсіі “Таямніцы алмаза ведаў” госці прымуць удзел у захапляльным падарожжы ў самае сэрца Нацыянальнай бібліятэкі і апынуцца на адным са шматлікіх паверхаў фондасховішча. Экскурсанты даведаюцца, якім чынам уладкавана фондасховішча і на свае вочы ўбачаць “шлях кнігі” ад замовы да атрымання яе чытачом.

8-Tajamnicy_almazika.jpg

Напрыканцы экскурсіі наведвальнікі паднімуцца на аглядную пляцоўку, каб зрабіць памятныя фота горада Мінска з вышыні больш за 73 метры!

Запрашаем усіх жадаючых на экскурсію ў Нацыянальную бібліятэку Беларусі “Таямніцы алмаза ведаў”!

Асаблівыя ўмовы: групы фарміруюцца па папярэднім запісе. Склад групы – да 10 чалавек.
Запіс на экскурсію: аўторак – нядзеля з 10.00 да 18.00
Тэлефоны: (8 017) 293 29 66293 28 53.

Мерапрыемствы

Музеі – захавальнікі часу

10.05.2024

З 10 мая па 5 чэрвеня ў чытальнай зале міжбібліятэчнага і індывідуальнага абанемента (пам. 164) будзе экспанавацца выстава “Музеі – захавальнікі часу”, прымеркаваная да Міжнароднага дня музеяў.

Шлях міласэрнасці

07.05.2024

Выстава “Шлях міласэрнасці” прымеркавана да 60-годдзя з дня заснавання Беларускага Чырвонага Крыжа і прысвечана яго дзейнасці.



Бібліятэкарам