ГалоўнаяМерапрыемствыЗапрашаем на творчыя заняткі “Гномік і ялінка”
Пісьменнік-грамадзянін
Таленавіты даследчык і педагог

Запрашаем на творчыя заняткі “Гномік і ялінка”

Запрашаем на творчыя заняткі “Гномік і ялінка”
Іншыя мерапрыемствы
6 студзеня
Дата правядзення
15.00–16.00
Час правядзення
дзіцячы пакой
Месца правядзення

6 студзеня дзіцячы пакой запрашае дзяцей 5–10 гадоў на творчыя заняткі “Гномік і ялінка” ў тэхніцы “трэш-арт”.

З папяровак дзеці зробяць фігурку гноміка, бараду − з ваты, каўпак і адзенне – з паперы для скрапбукінгу, а ручкі − з драўляных палачак ад марожанага. Дапоўніць зімовую кампазіцыю ялінка з хваёвай шышкі, пафарбаваная белай акрылавай фарбай.

Хлопчыкі і дзяўчынкі паспаборнічаюць у адгадванні загадак пра зіму і пагуляюць у рухавую гульню “Замарозка”.


Наведванне дзіцячага пакоя платнае.
Усімі мастацкімі матэрыяламі дзеці будуць забяспечаны.
Папярэдні запіс па тэлефоне: (8 017) 293 25 34.

Чытайце таксама пра іншыя мерапрыемствы дзіцячага пакоя і сачыце за анонсамі наступных заняткаў.

Матэрыял пададзены аддзелам запісу і інфармавання карыстальнікаў.

Мерапрыемствы

Музеі – захавальнікі часу

10.05.2024

З 10 мая па 5 чэрвеня ў чытальнай зале міжбібліятэчнага і індывідуальнага абанемента (пам. 164) будзе экспанавацца выстава “Музеі – захавальнікі часу”, прымеркаваная да Міжнароднага дня музеяў.

Шлях міласэрнасці

07.05.2024

Выстава “Шлях міласэрнасці” прымеркавана да 60-годдзя з дня заснавання Беларускага Чырвонага Крыжа і прысвечана яго дзейнасці.



Бібліятэкарам