ГалоўнаяМерапрыемствыРазмова з адвакатам аб правах і абавязках жыхароў у перыяд правядзення капітальнага рамонту
Чароўная Марыя Калас
Першая выстаўка цыкла “Зара вызвалення займаецца над Беларуссю”

Размова з адвакатам аб правах і абавязках жыхароў у перыяд правядзення капітальнага рамонту

Размова з адвакатам аб правах і абавязках жыхароў у перыяд правядзення капітальнага рамонту
Іншыя мерапрыемствы
23 лістапада
Дата правядзення
16.00–17.00
Час правядзення
пам. 257c
Месца правядзення

Запрашаем карыстальнікаў на бясплатную тэматычную сустрэчу з адвакатам, арганізаваную ў рамках сумесных мерапрыемстваў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і Беларускай рэспубліканскай калегіі адвакатаў.

Тэма размовы – “Капітальны рамонт дома: што трэба ведаць жыхарам?”.

Падчас сустрэчы будуць разгледжаны наступныя тэмы:

  • Што ўключае ў сябе капітальны рамонт дома
  • За чый кошт робіцца капрамонт
  • Колькі гадоў павінна быць дому, каб не плаціць за капітальны рамонт
  • Што павінна быць зроблена ў працэсе рамонту
  • Калі дом увядуць у эксплуатацыю
  • Як кампенсаваць шкоду

Кампетэнтна на гэтыя і іншыя пытанні адкажа адвакат Мінскай абласной юрыдычнай кансультацыі № 1 Дзіна Фёдараўна Хаванская.

Па дадзенай тэме падрыхтавана выстава літаратуры з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, прадстаўленая ў зале прававой інфармацыі (пам. 207b).
Спіс літаратуры

Для наведвання мерапрыемства неабходна мець чытацкі білет ці білет сацыякультурнага цэнтра бібліятэкі.
Тэлефоны для даведак: (8 017) 293 28 68293 27 28.

Чытайце таксама, як прайшла сустрэча, і сачыце за анонсамі наступных мерапрыемстваў.

Матэрыял пададзены аддзелам абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі.

Мерапрыемствы

Музеі – захавальнікі часу

10.05.2024

З 10 мая па 5 чэрвеня ў чытальнай зале міжбібліятэчнага і індывідуальнага абанемента (пам. 164) будзе экспанавацца выстава “Музеі – захавальнікі часу”, прымеркаваная да Міжнароднага дня музеяў.

Шлях міласэрнасці

07.05.2024

Выстава “Шлях міласэрнасці” прымеркавана да 60-годдзя з дня заснавання Беларускага Чырвонага Крыжа і прысвечана яго дзейнасці.



Бібліятэкарам