ГалоўнаяМерапрыемствыВакол права: перыёдыка ў поле зроку юрыста
Жыццё колеру і формы
Натарыят Беларусі: скрозь прызму часу

Вакол права: перыёдыка ў поле зроку юрыста

Вакол права: перыёдыка ў поле зроку юрыста
Іншыя Мерапрыемствы
2 лістапада – 28 снежня
Дата правядзення
10.00–21.00
Час правядзення
пам. 106
Месца правядзення

Тэматычная выстава “Вакол права: перыёдыка ў полі зроку юрыста” праходзіць з 2 лістапада па 28 снежня ў зале перыядычных выданняў (пам. 106).

Сучасны юрыст – гэта рознабакова развіты прафесіянал, які валодае шэрагам спецыфічных ведаў і навыкаў у сферы прымянення права, сістэмнага саманавучання, аналітыкі, камунікацыі і г.д.

Навык правапрымянення з’яўляецца базавым для юрыста. Менавіта разуменне права становіцца асновай для яго прымянення. Сучаснаму юрысту проста неабходна ўмець выбудоўваць для сябе выразную структуру права як з’явы, лагічна правільна трактаваць нормы і выкарыстоўваць іх у існуючых жыццёвых сітуацыях.

На выставе прадстаўлены артыкулы, прысвечаныя навінам у розных галінах права, сабрана актуальная інфармацыя за бягучы год. Навацыі ў Працоўным кодэксе асвятляюць публікацыі з часопісаў “Охрана труда”, “Вестник Белорусской государственной сельскохозяйственной академии”, “Отдел кадров”. Змены ў падатковым праве адлюстраваны ў артыкулах часопісаў “Юрист”, “Моя бухгалтерия”, “Налоги Беларуси”. Пра тое, што змянілася ў сферах абароны персанальных даных, барацьбы з карупцыяй, цэнаўтварэння і інш., раскажуць публікацыі выданняў “Финансы, учет, аудит”, “Экономика. Финансы. Управление”, “Маркетинг: идеи и технологии” і інш.

Усяго экспазіцыя налічвае каля 30 перыядычных выданняў.

Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 06.

Матэрыял пададзены аддзелам абслугоўвання спецыялізаванымі фондамі.

Мерапрыемствы

Шчасце бачыць

30.05.2024

Фотавыстаўка “Шчасце бачыць” арганізавана сумесна з Беларускім дзіцячым фондам і прымеркавана да Міжнароднага дня аховы дзяцей.

Здароўе або цыгарэта – вам выбіраць!

30.05.2024

З 30 мая па 30 чэрвеня ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная кніжная выстава “Здароўе або цыгарэта – вам выбіраць!”, прысвечаная Сусветнаму дню без тытуню.

Талент, дабрыня, служэнне

24.05.2024

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Талент, дабрыня, служэнне”, прысвечаная 180-годдзю з дня нараджэння рускага мастака Васіля Дзмітрыевіча Паленава (1844–1927), праходзіць з 24 мая па 1 ліпеня ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).



Бібліятэкарам