ГалоўнаяМерапрыемствыРазмова з адвакатам аб асноўных зменах законаў па пытаннях падаткаабкладання ў 2023 годзе
Прэс-канферэнцыя да Дня бібліятэк
Запрашаем на музейныя заняткі “Буквіца”

Размова з адвакатам аб асноўных зменах законаў па пытаннях падаткаабкладання ў 2023 годзе

Размова з адвакатам аб асноўных зменах законаў па пытаннях падаткаабкладання ў 2023 годзе
Іншыя мерапрыемствы
14 верасня
Дата правядзення
16.00–17.00
Час правядзення
пам. 257c
Месца правядзення

Запрашаем карыстальнікаў на бясплатную тэматычную сустрэчу з адвакатам, арганізаваную ў рамках сумесных мерапрыемстваў Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі і Беларускай рэспубліканскай калегіяй адвакатаў.

Тэма размовы – “Змены падаткаабкладання для фізічных асоб, індывідуальных прадпрымальнікаў, самазанятых і мікраарганізацый”.

Падчас сустрэчы будуць разгледжаны наступныя пытанні:

  • Новы падатковы рэжым для фізічных асоб
  • Асноўныя новаўвядзенні па адзіным падатку для індывідуальных прадпрымальнікаў (ІП) і самазанятасці
  • Парадак падаткаабкладання для ІП, якія прадастаўляюць месцы для кароткатэрміновага пражывання
  • Змена выплаты збору для рамеснікаў і асоб, якія аказваюць паслугі ў сферы аграэкатурызму
  • Падатак на прафесійны даход

Кампетэнтна на гэтыя і іншыя пытанні аб тым, што мяняецца ў парадку падаткаабкладання для індывідуальных прадпрымальнікаў і фізічных асоб у 2023 годзе адкажа адвакат спецыялізаванай юрыдычнай кансультацыі г. Мінска “Ахова і прадстаўніцтва” Раман Шпакоўскі.

Па дадзенай тэме ў зале прававой інфармацыі (пам. 207b) падрыхтавана выстава літаратуры з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Спіс літаратуры

Для наведвання мерапрыемства неабходна мець чытацкі білет ці білет сацыякультурнага цэнтра бібліятэкі.

Тэлефоны для даведак: (8 017) 293 28 68293 27 28.

Матэрыял пададзены аддзелам абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі.

Мерапрыемствы

Музеі – захавальнікі часу

10.05.2024

З 10 мая па 5 чэрвеня ў чытальнай зале міжбібліятэчнага і індывідуальнага абанемента (пам. 164) будзе экспанавацца выстава “Музеі – захавальнікі часу”, прымеркаваная да Міжнароднага дня музеяў.

Шлях міласэрнасці

07.05.2024

Выстава “Шлях міласэрнасці” прымеркавана да 60-годдзя з дня заснавання Беларускага Чырвонага Крыжа і прысвечана яго дзейнасці.



Бібліятэкарам