ГалоўнаяМерапрыемствы“Любімыя”: выстава жывапісу Серафімы Патапавай
Музей кнігі запрашае на сустрэчу з любімымі героямі легендарных твораў
Музей кнігі запрашае ў госці!

“Любімыя”: выстава жывапісу Серафімы Патапавай

“Любімыя”: выстава жывапісу Серафімы Патапавай
Іншыя Мерапрыемствы
18 мая – 3 снежня
Дата правядзення
10.00–21.00
Час правядзення
галерэя "Ракурс" (2-гі паверх)
Месца правядзення

18 мая ў галерэі “Ракурс” (2-гі паверх) адбылося адкрыццё выставы жывапісу Серафімы Патапавай “Любімыя”.

Серафіма Патапава (1945–2019) – мастачка-станкавістка, дэкаратар, жывапісец, заснавальніца і кіраўнік унікальнай майстэрні “Мастакі, якія танцуюць.

Чарлі Чаплін, русалкі, анімалістычныя вобразы (каменны леў, рыбы, вароны, матылі), завялыя кветкі, анёлы, пейзажы з падарожжаў, партрэты дарагіх ёй людзей – улюбёныя тэмы аўтара. Усе гэтыя вобразы доўга жылі на палотнах мастачкі, кожны раз здзіўляючы сваёй інтэрпрэтацыяй. Варыятыўнасць любімых персанажаў, сюжэтаў, кампазіцый стварала новыя абліччы персанажаў, багатую нюансамі палітру настрояў.

Куратар выставы – мастацтвазнаўца Ларыса Фінкельштэйн, заснавальніца першай беларускай галерэі “БРАМА”, член Беларускага саюза дызайнераў, Беларускага саюза крытыкаў, Беларускага саюза мастакоў, Міжнароднай асацыяцыі мастацтвазнаўцаў АІС (Масква).


Экспазіцыя будзе адкрыта для наведвання да 3 снежня 2023 года.
Дата яе заканчэння можа быць зменена.

Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 368 37 37.

Матэрыял пададзены аддзелам галерэйна-выставачнай дзейнасці.

Мерапрыемствы

Вялікія бітвы Вялікай Айчыннай

03.06.2024

З 3 чэрвеня па 26 жніўня ў зале прававой інфармацыі (пам. 207b) адкрыта тэматычная выстава “Вялікія бітвы Вялікай Айчыннай”, прымеркаваная да 80-годдзя вызвалення Беларусі і пачатку стратэгічнай аперацыі “Баграціён” супраць фашысцкіх захопнікаў.

Беларусь няскораная

03.06.2024

З 6 мая па 5 ліпеня ў зале даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання (пам. 257) праходзіць кніжная выстава “Беларусь няскораная”, прымеркаваная да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Шчасце бачыць

30.05.2024

Фотавыстаўка “Шчасце бачыць” арганізавана сумесна з Беларускім дзіцячым фондам і прымеркавана да Міжнароднага дня аховы дзяцей.

Здароўе або цыгарэта – вам выбіраць!

30.05.2024

З 30 мая па 30 чэрвеня ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная кніжная выстава “Здароўе або цыгарэта – вам выбіраць!”, прысвечаная Сусветнаму дню без тытуню.



Бібліятэкарам