ГалоўнаяМерапрыемствыЗапрашаем на музейныя чытанні “Сустрэча з казкай”
Шлях мужнасці і славы
Пэндзлем ствараючы казкі

Запрашаем на музейныя чытанні “Сустрэча з казкай”

Запрашаем на музейныя чытанні “Сустрэча з казкай”
Іншыя мерапрыемствы
13 мая
Дата правядзення
13.00–14.00
Час правядзення
музей кнігі (пам. 347)
Месца правядзення

13 мая музеі кнігі збірае юных сяброў для знаёмства з казкай іспанскай пісьменніцы Сюзаны Ізэрн “Ідэальны момант”.

Аднойчы раніцай Вавёрка атрымлівае важны ліст і мусіць як мага хутчэй дабрацца ў патрэбнае месца. Па дарозе яна сустракае шмат сяброў, якім патрэбна дапамога: Аленя, Чарапаху, Мядзведзя, Вожыка... Нягледзячы на тое, што ў Вавёркі зусім не стае часу, яна нікога не пакіне ў бядзе. Але ж да каго так спяшаецца галоўная гераіня?

Запрашаем далучыцца да музейных чытанняў!

Мерапрыемства разлічана на дзяцей 5–10 гадоў.

Кошт: 4.50 руб. (дарослыя суправаджаюць дзяцей бясплатна).
Колькасць удзельнікаў абмежаваная.

Папярэдні запіс па тэлефонах: (8 017) 293 27 82(8 029) 18 18 451.
Электронная пошта: tatsianazablotskaya@gmail.com

Кантактная асоба: Заблоцкая Таццяна.

Матэрыял пададзены навукова-даследчым аддзелам кнігазнаўства.

Мерапрыемствы

Музеі – захавальнікі часу

10.05.2024

З 10 мая па 5 чэрвеня ў чытальнай зале міжбібліятэчнага і індывідуальнага абанемента (пам. 164) будзе экспанавацца выстава “Музеі – захавальнікі часу”, прымеркаваная да Міжнароднага дня музеяў.

Шлях міласэрнасці

07.05.2024

Выстава “Шлях міласэрнасці” прымеркавана да 60-годдзя з дня заснавання Беларускага Чырвонага Крыжа і прысвечана яго дзейнасці.



Бібліятэкарам