ГалоўнаяМерапрыемствыМайстар-клас па роспісе яек воскам у тэхніцы “пісанка”
Майстар-клас па роспісе абярэгавых яек у тэхніцы “пісанка”
Запрашаем на творчую сустрэчу з пісьменніцай-казачніцай Аленай Масла

Майстар-клас па роспісе яек воскам у тэхніцы “пісанка”

Майстар-клас па роспісе яек воскам у тэхніцы “пісанка”
Іншыя мерапрыемствы
17 красавіка
Дата правядзення
18.30–20.30
Час правядзення
пам. 104
Месца правядзення

Нацыянальная бібліятэка працягвае серыю майстар-класаў з удзелам вядомых майстроў народнай творчасці ў рамках выставачнага праекта “Фарфоравае асарці”.

10 і 17 красавіка ў 18.30 у выставачным комплексе (пам. 104) адбудуцца сустрэчы з дыпламантам фестываляў і конкурсаў, членам Беларускага саюза майстроў народнай творчасці, народным майстрам Беларусі Вольгай Хачковай па роспісе яек воскам у тэхніцы “пісанка”.

Вялікдзень – вялікае свята праваслаўнага свету. Каляровае распісанае і ўпрыгожанае яйка з’яўляецца яго неад’емным народным сімвалам. Аднак яшчэ са старажытных часоў яйка ўяўляла сабой сакральны сімвал першакрыніцы жыцця.

Яшчэ з мінулага стагоддзя “пісанкі” пачалі набываць папулярнасць. Гэтыя маленькія творы мастацтва размалёўваліся ад рукі сюжэтнымі або арнаментальнымі ўзорамі. Традыцыйна падчас святкавання Вялікадня гэтаму занятку прысвячаўся вячэрні час у коле сям’і. Выконваўся такі роспіс адмысловымі фарбамі і маленькімі кручкамі з тонкага дроту, якія мачалі ў распалены воск.

На майстар-класе кожны з наведвальнікаў зможа распісаць велікоднае яйка. Такія чароўныя прадметы стануць непаўторным упрыгожаннем святочнага стала, арыгінальным падарункам для сяброў і сваякоў.

Для ўдзелу ў майстар-класе неабходна:

  • абавязкова зарэгістравацца: (8 017) 293 27 50;
  • прынесці з сабой некалькі белых вараных яек для іх далейшага роспісу.

Наведванне майстар-класа ўваходзіць у кошт наведвання выставы “Фарфоравае асарці”:

  • для дарослых – 7 руб.
  • для навучэнцаў сярэдніх, сярэдніх спецыяльных і вышэйшых навучальных устаноў (пры прад’яўленні дакумента) – 5 руб.

Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.

Тэлефоны для даведак: (8 017) 368 37 37293 27 50.

Матэрыял пададзены галерэйна-выставачным аддзелам.



Бібліятэкарам