ГалоўнаяМерапрыемствыЗапрашаем на музейныя заняткі “У краіне мар…”
Выстаўка Фёдара Ястраба “Жыццё як час сарванай ружы”
Заняткі “Цікава пачытаць” па кнізе “Случай в Пингвинии”

Запрашаем на музейныя заняткі “У краіне мар…”

Запрашаем на музейныя заняткі “У краіне мар…”
Іншыя мерапрыемствы
11 лютага
Дата правядзення
13.00–14.00
Час правядзення
музей кнігі (пам. 347)
Месца правядзення
4.50
Кошт наведвання

11 лютага ў музеі кнігі адбудзецца творчая сустрэча, прысвечаная 130-годдзю са дня нараджэння беларускай паэтэсы Канстанцыі Буйло (1893–1986).

Усім вядомыя радкі з верша К. Буйло “Люблю наш край, старонку гэту…” сведчаць пра яе любоў і павагу да беларускай зямлі.

У 1914 г. выйшла яе першая кніга “Курганая кветка” пад рэдакцыяй Янкі Купалы і ў мастацкім афармленні Язэпа Драздовіча.

Знаёмства з літаратурнай спадчынай Канстанцыі Антонаўны адбудзецца на выставе ў музеі кнігі. Дзеці ўбачаць асабістыя рэчы, рукапісы і фотаздымкі паэткі.

На творчай сустрэчы будзем разам чытаць вершы Канстанцыі Буйло і спрабаваць сябе ў якасці мастакоў-афарміцеляў кніг.

Мерапрыемства разлічана на дзяцей 8–12 гадоў.

Кошт: 4.50 руб. (дарослыя суправаджаюць дзяцей бясплатна).
Колькасць удзельнікаў абмежаваная.

Папярэдні запіс па тэлефонах: (8 017) 293 27 82(8 029) 18 18 451.
Электронная пошта: tatsianazablotskaya@gmail.com

Кантактная асоба: Заблоцкая Таццяна.

Матэрыял пададзены навукова-даследчым аддзелам кнігазнаўства.

Мерапрыемствы

Музеі – захавальнікі часу

10.05.2024

З 10 мая па 5 чэрвеня ў чытальнай зале міжбібліятэчнага і індывідуальнага абанемента (пам. 164) будзе экспанавацца выстава “Музеі – захавальнікі часу”, прымеркаваная да Міжнароднага дня музеяў.

Шлях міласэрнасці

07.05.2024

Выстава “Шлях міласэрнасці” прымеркавана да 60-годдзя з дня заснавання Беларускага Чырвонага Крыжа і прысвечана яго дзейнасці.



Бібліятэкарам