ГалоўнаяМерапрыемствыПесні для ўсіх сэрцаў
Думкі і настроі Уладзіміра Солтана
Выстаўка да навагодніх свят “Зімовая панарама”

Песні для ўсіх сэрцаў

Песні для ўсіх сэрцаў
Іншыя Мерапрыемствы
1 студзеня – 28 лютага
Дата правядзення
10.00–21.00
Час правядзення
пам. 305
Месца правядзення

З 1 студзеня па 28 лютага ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305) праходзіць юбілейная выстава “Песні для ўсіх сэрцаў”, прысвечаная 100-годдзю з дня нараджэння расійскага кампазітара, народнага артыста СССР Эдуарда Савельевіча Калманоўскага.

Творчасць Эдуарда Калманоўскага добра знаёма жыхарам постсавецкай прасторы. “Я люблю тебя, жизнь”, “Чёрное и белое”, “Бежит река”, “Ты говоришь мне о любви” – вось толькі нешматлікія з найбольш вядомых яго твораў. У рэпертуары кампазітара звыш 200 песень на вершы Я. Еўтушэнкі, М. Матусоўскага, К. Ваншэнкіна, І. Шаферана, М. Таніча і іншых паэтаў. Уменне гаварыць аб узнёслым проста, без залішняй патэтыкі, спалучэнне традыцый народнай музыкі з рысамі камерна-рамансавага стылю, мяккі меладызм характарызуюць песні Эдуарда Савельевіча.

Акрамя песень, Э. Калманоўскі пісаў музыку да драматычных спектакляў (“Дванаццатая ноч” У. Шэкспіра, “Жаночы манастыр” У. Дыхавічнага, “Голы кароль” Я. Шварца), музычных камедый, кінафільмаў (“Вялікі перапынак”, “Па сямейных абставінах”), мультфільмаў, радыёпастановак. Акрамя таго, ён аўтар п’ес для эстраднага аркестра, чатырох сюіт, канцэрта для альта, рамансаў на словы М. Лермантава, А. Пушкіна, Р. Бёрнса.

На выставе прадстаўлены нотныя выданні твораў Эдуарда Калманоўскага: зборнікі песень, музычная казка “Беласнежка”, сюіта з музыкі да камедыі У. Шэкспіра “Дванаццатая ноч, або Як вам заўгодна”, канцэртная ўверцюра для сімфанічнага аркестра “Пачынаецца дзень” і іншыя.

Дапаўняюць выставу музычныя пласцінкі і дыскі, а таксама кнігі і артыкулы з перыядычных выданняў пра жыццё і творчасць кампазітара.


Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 52.

Матэрыял пададзены аддзелам абслугоўвання спецыялізаванымі фондамі.

Мерапрыемствы

Шчасце бачыць

30.05.2024

Фотавыстаўка “Шчасце бачыць” арганізавана сумесна з Беларускім дзіцячым фондам і прымеркавана да Міжнароднага дня аховы дзяцей.

Здароўе або цыгарэта – вам выбіраць!

30.05.2024

З 30 мая па 30 чэрвеня ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная кніжная выстава “Здароўе або цыгарэта – вам выбіраць!”, прысвечаная Сусветнаму дню без тытуню.

Талент, дабрыня, служэнне

24.05.2024

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Талент, дабрыня, служэнне”, прысвечаная 180-годдзю з дня нараджэння рускага мастака Васіля Дзмітрыевіча Паленава (1844–1927), праходзіць з 24 мая па 1 ліпеня ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).



Бібліятэкарам