ГалоўнаяМерапрыемствыЗапрашаем на музейныя заняткі “Вандроўка па Мінску разам з Ф. Скарынам”
“Мёртвые души” ў тэхніцы шаўкаграфіі
Запрашаем на творчыя заняткі “Дрэўца”

Запрашаем на музейныя заняткі “Вандроўка па Мінску разам з Ф. Скарынам”

Запрашаем на музейныя заняткі “Вандроўка па Мінску разам з Ф. Скарынам”
Іншыя мерапрыемствы
26 лістапада
Дата правядзення
13.00–14.00
Час правядзення
музей кнігі (пам. 347)
Месца правядзення
4.50
Кошт наведвання

26 лістапада ў музеі кнігі адбудуцца творчыя заняткі “Вандроўка па Мінску разам з Ф. Скарынам”.

А ці ўяўлялі вы, што на вуліцах сучаснага Мінска можна сустрэць Францішка Скарыну? У якім месцы сталіцы ён захацеў бы апынуцца? Як бы быў апрануты?

Прапануем юным кнігазнаўцам далучыцца да вандроўкі па Мінску разам з першадрукаром. Мы пройдзем праз “Вароты Мінска”, паглядзім на Чырвоны касцёл і дойдзем да Плошчы Перамогі, а свой маршрут завершым каля галоўнай скарбніцы краіны – Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Запрашаем стаць сябрам Скарыны і паглядзець на Мінск яго вачыма!


Мерапрыемства разлічана на дзяцей 6–12 гадоў.

Кошт: 4.50 руб. (дарослыя суправаджаюць дзяцей бясплатна).
Колькасць удзельнікаў абмежаваная.

Папярэдні запіс па тэлефонах: (8 017) 293 27 82(8 029) 18 18 451.
Электронная пошта: tatsianazablotskaya@gmail.com.

Кантактная асоба: Заблоцкая Таццяна.

Матэрыял пададзены навукова-даследчым аддзелам кнігазнаўства.

Мерапрыемствы

Музеі – захавальнікі часу

10.05.2024

З 10 мая па 5 чэрвеня ў чытальнай зале міжбібліятэчнага і індывідуальнага абанемента (пам. 164) будзе экспанавацца выстава “Музеі – захавальнікі часу”, прымеркаваная да Міжнароднага дня музеяў.

Шлях міласэрнасці

07.05.2024

Выстава “Шлях міласэрнасці” прымеркавана да 60-годдзя з дня заснавання Беларускага Чырвонага Крыжа і прысвечана яго дзейнасці.



Бібліятэкарам