ГалоўнаяМерапрыемствыБібліятэка запрашае ў музей кнігі на летнія чытанні
Насельніцтва Зямлі: сучаснае і будучае
Патаемнае святло

Бібліятэка запрашае ў музей кнігі на летнія чытанні

Бібліятэка запрашае ў музей кнігі на летнія чытанні
Іншыя Мерапрыемствы
1–31 жніўня
Дата правядзення
10.00–18.00
Час правядзення
музей кнігі (пам. 347)
Месца правядзення
4.50
Кошт наведвання

Лета – час адпачынку, незабыўных уражанняў і здзяйснення мар. Вы ўмееце рашаць шахматныя задачы? А пячы блінны торт? Можа, вы знаёмы асабіста з мышкай Пік-Пік і катом Фіндусам? Калі не – далучайцеся да летніх чытанняў у музеі кнігі.

ТЭМЫ ЗАНЯТКАЎ

Урокі Маленькага прынца
Чытаем урыўкі з твора Антуана дэ Сент-Экзюперы “Маленькі прынц”, разважаем і выконваем творчыя заданні па знакамітай кнізе.

Прыгоды ката
Чытаем дзіцячыя кнігі пра катоў, гуляем у гульні і ствараем закладку для кнігі з коцікамі.

Святкуем дзень народзінаў Фіндуса
Чытаем урыўкі з кнігі Свэна Нурдквіста “Блінны торт”, выконваем творчыя заданні па кнізе.

Юя і Тумас Вісландэр “Мама Му на арэлях”
Чытаем пра прыгоды Мамы Му і Крумкача і выконваем цікавыя заданні, якія падрыхтавалі галоўныя героі кнігі.

Мышка Пік-Пік запрашае сяброў
Чытаем смешныя гісторыі пра мышку Пік-Пік і яе сяброў, ствараем працяг знакамітай гісторыі Людмілы Рублеўскай і выконваем творчыя заданні па яе кнізе.

Дзівосны свет раслін на старонках старых кніг
Знаёмімся з каштоўнымі экзэмплярамі гербарыяў мінулых часоў з фонду Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Разглядаем ілюстрацыі, вывучаем назвы лекавых раслін і чытаем легенды-казкі з кнігі Раісы Баравіковай “Казкі з гербарыя”.

Гучныя чытанні казкі “Прынцэса на гарошыне” Х.К. Андэрсена
Чытаем разам казку, ствараем эскіз сукенкі для прынцэсы і малюем прынца-рыцара.

Гісторыя адной шкарпэткі
Чытаем твор Вольгі Гапеевай “Адна шкарпэтка” і ствараем працяг цікавай гісторыі.

Загадка прынцэсы Агнэсы
Чытаем шахматную казку Кацярыны Хадасевіч–Лісавой, выконваем заданні прынцэсы Агнэсы і малюем казачнае каралеўства.

“Казкі жыцця” Якуба Коласа
Чытаем па ролях апавяданне Якуба Коласа “Як птушкі дуб ратавалі”, спрабуем сябе ў якасці акцёраў і ствараем уласную гісторыю.


Час правядзення – чэрвень і жнівень.
Працягласць заняткаў – 60 хвілін.

Кошт (з матэрыяламі для творчага задання) – 4.50 руб. з чалавека.

Прымаем заяўкі на правядзенне чытанняў загадзя.
Тэлефоны для даведак і запісу: (8 017) 293 27 82(8 029) 18 18 451.
Электронная пошта: tatsianazablotskaya@gmail.com

Каардынатар: Таццяна Міхайлаўна Заблоцкая.

Мерапрыемствы

Даследчык роднага слова

22.10.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Даследчык роднага слова”, прысвечаная 100-годдзю з дня нараджэння беларускага мовазнаўца Івана Якаўлевіча Лепешава (1924–2014), праходзіць з 22 кастрычніка па 24 лістапада ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).



Бібліятэкарам
Віртуальныя праекты