ГалоўнаяМерапрыемствыЗапрашаем на музейныя заняткі “Дзівосны свет раслін на старонках старых кніг”
Знакі беларускага алфавіта
З добрым набыткам

Запрашаем на музейныя заняткі “Дзівосны свет раслін на старонках старых кніг”

Запрашаем на музейныя заняткі “Дзівосны свет раслін на старонках старых кніг”
Іншыя Мерапрыемствы
9 красавіка
Дата правядзення
13.00–14.00
Час правядзення
музей кнігі (пам. 347)
Месца правядзення

9 красавіка ў музеі кнігі адбудуцца творчыя заняткі “Дзівосны свет раслін на старонках старых кніг”.

Творчая сустрэча пройдзе на выставе “Шэсць стагоддзяў гісторыі медыцыны і фармацыі ў рарытэтах Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі”. Юныя кнігазнаўцы пазнаёмяцца з унікальнымі выданнямі мінулых часоў з фонду Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

На занятках разглядаем каштоўныя экзэмпляры гербарыяў, знаёмімся з назвамі лекавых раслін і чытаем легенды-казкі з кнігі Раісы Баравіковай “Казкі з гербарыя”.

У якасці творчага задання ўдзельнікі сустрэчы паспрабуюць расфарбаваць старонку з “Траўніка” XVII ст.


Мерапрыемства разлічана на дзяцей 6–14 гадоў.

Кошт: 4.50 руб. (дарослыя суправаджаюць дзяцей бясплатна).
Колькасць удзельнікаў абмежаваная.

Папярэдні запіс па тэлефонах: (8 017) 293 27 82(8 029) 18 18 451.
Электронная пошта: tatsianazablotskaya@gmail.com

Кантактная асоба: Заблоцкая Таццяна.

Мерапрыемствы

Вялікія бітвы Вялікай Айчыннай

03.06.2024

З 3 чэрвеня па 26 жніўня ў зале прававой інфармацыі (пам. 207b) адкрыта тэматычная выстава “Вялікія бітвы Вялікай Айчыннай”, прымеркаваная да 80-годдзя вызвалення Беларусі і пачатку стратэгічнай аперацыі “Баграціён” супраць фашысцкіх захопнікаў.

Беларусь няскораная

03.06.2024

З 6 мая па 5 ліпеня ў зале даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання (пам. 257) праходзіць кніжная выстава “Беларусь няскораная”, прымеркаваная да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Шчасце бачыць

30.05.2024

Фотавыстаўка “Шчасце бачыць” арганізавана сумесна з Беларускім дзіцячым фондам і прымеркавана да Міжнароднага дня аховы дзяцей.

Здароўе або цыгарэта – вам выбіраць!

30.05.2024

З 30 мая па 30 чэрвеня ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная кніжная выстава “Здароўе або цыгарэта – вам выбіраць!”, прысвечаная Сусветнаму дню без тытуню.



Бібліятэкарам