ГалоўнаяМерапрыемствыЗапрашаем на музейныя чытанні “Прыгоды ката”
Запрашаем на заняткі “Цікава пачытаць” па кнігах А. Гундэр
Амаль забытае рамяство: у бібліятэцы пройдзе майстар-клас па набойцы

Запрашаем на музейныя чытанні “Прыгоды ката”

Запрашаем на музейныя чытанні “Прыгоды ката”
Іншыя Мерапрыемствы
26 сакавіка
Дата правядзення
13.00–14.00
Час правядзення
музей кнігі (пам. 347)
Месца правядзення
4.50
Кошт наведвання

26 сакавіка ў музеі кнігі (пам. 347) адбудуцца заняткі “Прыгоды ката”.

Чаму прыгоды ката? А таму, што пра іх можна чытаць бясконца. Бо што ні кот, то абавязкова чымсьці адметны. Магчыма, павага да гэтых жывёл прыйшла яшчэ са Старажытнай Грэцыі, дзе яны ўшаноўваліся як свяшчэнныя. А ў наш час на старонках дзіцячых кніг можна сустрэць неверагодныя гісторыі пра катоў і кошак.

Запрашаем дзетак не толькі на чытанне кнігі Георгія Марчука “Прыгоды ката Фокуса”, але і заахвочваем заняцца з намі творчасцю:

  • напісаць уласную гісторыю пра прыгоды ката;
  • зрабіць закладку для кнігі з коцікам;
  • намаляваць ката;
  • разам пагуляць.

Мерапрыемства разлічана на дзяцей 6–10 гадоў.

Кошт: 4.50 руб. (дарослыя суправаджаюць дзяцей бясплатна).
Колькасць удзельнікаў абмежаваная.

Папярэдні запіс па тэлефонах: (8 017) 293 27 82, (8 029) 18 18 451.
Электронная пошта: tatsianazablotskaya@gmail.com

Кантактная асоба: Заблоцкая Таццяна.

Матэрыял пададзены навукова-даследчым аддзелам кнігазнаўства.

Мерапрыемствы

Вялікія бітвы Вялікай Айчыннай

03.06.2024

З 3 чэрвеня па 26 жніўня ў зале прававой інфармацыі (пам. 207b) адкрыта тэматычная выстава “Вялікія бітвы Вялікай Айчыннай”, прымеркаваная да 80-годдзя вызвалення Беларусі і пачатку стратэгічнай аперацыі “Баграціён” супраць фашысцкіх захопнікаў.

Беларусь няскораная

03.06.2024

З 6 мая па 5 ліпеня ў зале даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання (пам. 257) праходзіць кніжная выстава “Беларусь няскораная”, прымеркаваная да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Шчасце бачыць

30.05.2024

Фотавыстаўка “Шчасце бачыць” арганізавана сумесна з Беларускім дзіцячым фондам і прымеркавана да Міжнароднага дня аховы дзяцей.

Здароўе або цыгарэта – вам выбіраць!

30.05.2024

З 30 мая па 30 чэрвеня ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная кніжная выстава “Здароўе або цыгарэта – вам выбіраць!”, прысвечаная Сусветнаму дню без тытуню.



Бібліятэкарам