ГалоўнаяМерапрыемствыЯны не павінны знікнуць!
Нязломны: Аляксей Талай
У бібліятэцы адсвяткавалі Дзень абаронцаў Айчыны

Яны не павінны знікнуць!

Яны не павінны знікнуць!
Іншыя Мерапрыемствы
24 лютага – 28 сакавіка
Дата правядзення
10.00–21.00
Час правядзення
пам. 207g
Месца правядзення

З 24 лютага па 28 сакавіка ў зале дакументаў міжнародных арганізацый Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (пам. 207g) адкрыта тэматычная выстаўка “Яны не павінны знікнуць!”, прысвечаная Сусветнаму дню дзікай прыроды.

Гэты Дзень быў абвешчаны 20 снежня 2013 года на 68 сесіі Генеральнай асамблеі Арганізацыі Аб’яднаных Нацый (рэзалюцыя A/RES/68/205) і штогод адзначаецца 3 сакавіка.

Сусветны дзень дзікай прыроды дае магчымасць звярнуць увагу чалавецтва на разнастайнасць і прыгажосць дзікай фаўны і флоры. З’яўленне падобнага свята абумоўлена разуменнем неабходнасці захавання біялагічнай разнастайнасці на планеце. Празмернае выкарыстанне прэснай вады, энергетычных рэсурсаў, масавая высечка лясоў і ўзворванне палёў, пабудова гарадоў, пракладка новых дарог і іншыя віды дзейнасці чалавека, аказваюць разбуральнае ўздзеянне на навакольнае асяроддзе, жывёльны і раслінны свет і паступова вядуць нашу планету да незваротных наступстваў у экалагічнай, сацыяльнай, эканамічнай і іншых сферах.

Навакольнае асяроддзе мае патрэбу ў абароне, таму клопат аб захаванні колькасці знікаючых відаў фаўны і флоры, змяненне поглядаў на дзікую прыроду, адмова ад спажывецкіх адносін і фальшывага ўспрымання пра бязмежнасць прыродных багаццяў – найбольш актуальныя задачы, якія стаяць перад чалавекам у сённяшніх рэаліях.

3 сакавіка 1973 года была прынята Канвенцыя аб міжнародным гандлі відамі дзікай фаўны і флоры, якія знаходзяцца пад пагрозай знікнення (СІТЕС). Гэтая канвенцыя з’яўляецца адным з самых буйных пагадненняў па ахове дзікай прыроды. Яе мэта – ліквідацыя нелегальнага гандлю дзікімі жывёламі і раслінамі, кантроль за міжнародным гандлем знікаючымі відамі і стварэнне гарантый таго, што міжнародны гандаль дзікімі жывёламі і раслінамі не нясе пагрозы іх выжыванню. На сёння бакамі СІТЕС з’яўляюцца 184 дзяржавы.

Рэспубліка Беларусь – адна з удзельніц Канвенцыі са снежня 1994 года. Праблема захавання свету дзікай прыроды займае важнае месца ў экалагічнай палітыцы Беларусі. У рэспубліцы прыняты і ўступілі ў дзеянне законы “Аб ахове навакольнага асяроддзя”, “Аб раслінным свеце”, “Аб жывёльным свеце”, шэраг іншых нарматыўных прававых дакументаў, закліканых забяспечыць прававую і эканамічную аснову захавання і ўстойлівага выкарыстання біялагічнай разнастайнасці.

Падобна многім іншым датам, заснаваным ААН, Сусветны дзень дзікай прыроды кожны год мае новую тэму, якая дазваляе засяродзіцца на тым ці іншым аспекце праблемы. Тэма Дня 2022 – “Аднаўленне ключавых відаў для аднаўлення экасістэм”.

Біяразнастайнасць – гэта аснова здароўя экасістэм. У прыродзе не бывае нічога лішняга. Знікненне ўсяго толькі аднаго віду можа прывесці да незваротных змен. Страта біяразнастайнасці паскарае дэградацыю экасістэм і нясе небяспеку для жыцця на зямлі ў цэлым. Спыненне працэсу страты біяразнастайнасці з’яўляецца адной з задач Мэты 15 у галіне ўстойлівага развіцця. Сусветны дзень дзікай прыроды – 2022 будзе накіраваны на прыцягненне ўвагі да відаў дзікай фаўны і флоры, якія знаходзяцца пад пагрозай знікнення, на падтрымку іх асяроддзя пражывання, а таксама на заклік да дыялогу ў пошуку новых ідэй для іх захавання.

DDP-4.jpg

На выставе прадстаўлена больш за 100 дакументаў на рускай і англійскай мовах: кнігі, брашуры, перыядычныя выданні, буклеты.

Экспазіцыя ўключае наступныя тэматычныя раздзелы:

  • дзікія жывёлы, рэдкія і знікаючыя віды жывёл
  • дзікарослыя расліны, рэдкія і знікаючыя віды раслін
  • ахова жывёльнага і расліннага свету
  • міжнародныя прававыя дакументы па абароне дзікай прыроды. Чырвоныя кнігі
  • развіццё і падтрыманне асабліва ахоўваемых прыродных тэрыторый (запаведнікаў, нацыянальных паркаў, заказнікаў і інш.)
  • дзікая прырода Рэспублікі Беларусь

Выстаўка будзе цікавая біёлагам, заолагам, эколагам, спецыялістам у галіне лясной гаспадаркі, прыродакарыстання і аховы навакольнага асяроддзя, навуковым работнікам, аспірантам, студэнтам, а таксама ўсім, хто цікавіцца праблемай захавання дзікай прыроды і біялагічнай разнастайнасці нашай планеты.

Карысныя спасылкі

Дакументы

Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 34.

Матэрыял пададзены аддзелам абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі.

Мерапрыемствы

Шчасце бачыць

30.05.2024

Фотавыстаўка “Шчасце бачыць” арганізавана сумесна з Беларускім дзіцячым фондам і прымеркавана да Міжнароднага дня аховы дзяцей.

Здароўе або цыгарэта – вам выбіраць!

30.05.2024

З 30 мая па 30 чэрвеня ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная кніжная выстава “Здароўе або цыгарэта – вам выбіраць!”, прысвечаная Сусветнаму дню без тытуню.

Талент, дабрыня, служэнне

24.05.2024

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Талент, дабрыня, служэнне”, прысвечаная 180-годдзю з дня нараджэння рускага мастака Васіля Дзмітрыевіча Паленава (1844–1927), праходзіць з 24 мая па 1 ліпеня ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).



Бібліятэкарам