ГалоўнаяМерапрыемствыСугучнасць слоў жывых
Бестселер па-беларуску
Мінскі гадзіннікавы завод і Нацыянальная бібліятэка Беларусі прэзентуюць выставу “Гадзіна мовы”

Сугучнасць слоў жывых

Сугучнасць слоў жывых
Іншыя Мерапрыемствы
19 лютага – 30 сакавіка
Дата правядзення
10.00–21.00
Час правядзення
пам. 205
Месца правядзення

Да 100-годдзя з дня нараджэння беларускага мовазнаўца, журналіста Міхаіла Яўгенавіча Цікоцкага з 19 лютага па 30 сакавіка ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) праходзіць выстаўка “Сугучнасць слоў жывых”.

Міхаіл Яўгенавіч Цікоцкі (1922–2012) – адзін з заснавальнікаў школы беларускай стылістыкі, доктар філалагічных навук, прафесар, заслужаны работнік адукацыі Беларусі, заслужаны работнік вышэйшай школы Беларусі, заслужаны журналіст Беларусі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Даследаваў пытанні стылістыкі беларускай мовы і стылістыкі газетных жанраў. У сваіх працах вучоны зрабіў першыя спробы стылістычнай характарыстыкі лексічных і фразеалагічных сродкаў беларускай мовы з пункту гледжання іх практычнага выкарыстання ў розных стылях і жанрах, распрацоўваў пытанні марфалагічнай і сінтаксічнай стылістыкі. Яго цікавілі не толькі агульнатэарэтычныя пытанні, але і функцыянальныя стылі мовы, а таксама іх класіфікацыя. У сферу інтарэсаў даследчыка ўваходзілі праблемы стылістыкі мастацкай літаратуры і эстэтыкі слова. М. Цікоцкі вывучаў мову літаратурных класікаў – Я. Коласа, Я. Купалы, К. Чорнага, М. Лужаніна і інш.

Cikocki-1.jpg

Навуковую і педагагічную работу вучоны сумяшчаў з грамадскай дзейнасцю. Як член Саюза журналістаў Беларусі прымаў удзел у рабоце яго секцый, выступаў з лекцыямі і дакладамі па праблемах культуры мовы.

У экспазіцыі прадстаўлены матэрыялы, якія адлюстроўваюць жыццё і плённую навуковую дзейнасць Міхася Яўгенавіча, – манаграфіі, вучэбныя дапаможнікі і падручнікі яго аўтарства, сярод якіх “Некаторыя выпадкі стылістычнага выкарыстання сінтаксічных сродкаў беларускай мовы”, “З гісторыі беларускай журналістыкі XIX стагоддзя”, “Практычная стылістыка беларускай мовы”, “Стылістыка публіцыстычных жанраў”, “Стылістыка тэксту”, “Урокі моўнага майстэрства” і інш.


Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Прадстаўленыя ў экспазіцыі кнігі можна заказаць праз электронны каталог Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 16.

Матэрыял пададзены аддзелам абслугоўвання спецыялізаванымі фондамі.

Мерапрыемствы

Шчасце бачыць

30.05.2024

Фотавыстаўка “Шчасце бачыць” арганізавана сумесна з Беларускім дзіцячым фондам і прымеркавана да Міжнароднага дня аховы дзяцей.

Здароўе або цыгарэта – вам выбіраць!

30.05.2024

З 30 мая па 30 чэрвеня ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная кніжная выстава “Здароўе або цыгарэта – вам выбіраць!”, прысвечаная Сусветнаму дню без тытуню.

Талент, дабрыня, служэнне

24.05.2024

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Талент, дабрыня, служэнне”, прысвечаная 180-годдзю з дня нараджэння рускага мастака Васіля Дзмітрыевіча Паленава (1844–1927), праходзіць з 24 мая па 1 ліпеня ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).



Бібліятэкарам