ГалоўнаяМерапрыемствыЗапрашаем далучыцца да прыгод мышкі Пік-Пік і яе сяброў
Мінскі гадзіннікавы завод і Нацыянальная бібліятэка Беларусі прэзентуюць выставу “Гадзіна мовы”
Народнае мастацтва беларусаў – у выставачным праекце “Жывыя крыніцы” (+відэа)

Запрашаем далучыцца да прыгод мышкі Пік-Пік і яе сяброў

Запрашаем далучыцца да прыгод мышкі Пік-Пік і яе сяброў
Іншыя Мерапрыемствы
26 лютага
Дата правядзення
13.00–14.00
Час правядзення
музей кнігі (пам. 347)
Месца правядзення

26 лютага ў  музеі кнігі (пам. 347) адбудзецца сустрэча з пісьменніцай Людмілай Рублеўскай і яе кнігай “Прыгоды мышкі Пік-Пік”.

Мышка Пік-Пік – вельмі папулярная гераіня вядомай дзіцячай кнігі. Яна  любіць есці салодкае і марыць стаць знакамітай… А яшчэ з ёй заўсёды здараюцца   неверагодныя і нават дзівосныя прыгоды.

А ў вашай кватэры ёсць мышка Пік-Пік? Калі раптам не, раім як мага хутчэй пазнаёміцца з ёю.

На творчай сустрэчы будзем чытаць смешныя гісторыі пра мышку Пік-Пік і яе сяброў, ствараць працяг знакамітай гісторыі і выконваць творчыя заданні па кнізе.

Удзел у сустрэчы прыме аўтар кнігі, вядомая беларуская пісьменніца Людміла Рублеўская.

Мерапрыемства разлічана на дзяцей 6–8 гадоў.

Колькасць удзельнікаў абмежаваная.

Кошт: 4.50 руб. (кошт для дзяцей; дарослыя суправаджаюць бясплатна).

Папярэдні запіс па тэлефонах: (8 017) 293 27 82(8 029) 18 18 451..

Электронная пошта: tatsianazablotskaya@gmail.com

Кантактная асоба: Заблоцкая Таццяна.

Мерапрыемствы

Даследчык роднага слова

22.10.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Даследчык роднага слова”, прысвечаная 100-годдзю з дня нараджэння беларускага мовазнаўца Івана Якаўлевіча Лепешава (1924–2014), праходзіць з 22 кастрычніка па 24 лістапада ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).



Бібліятэкарам
Віртуальныя праекты