ГалоўнаяМерапрыемствыЗапрашаем на музейныя заняткі “Васковыя таблічкі”
Старажытныя гарады Беларусі
Разцовая гравюра: Лембіт Лыхмус і венская школа

Запрашаем на музейныя заняткі “Васковыя таблічкі”

Запрашаем на музейныя заняткі “Васковыя таблічкі”
Іншыя Мерапрыемствы
29 студзеня
Дата правядзення
13.00–14.00
Час правядзення
музей кнігі (пам. 347)
Месца правядзення
4.50 руб.
Кошт наведвання

29 студзеня ў музеі кнігі (пам. 347) адбудуцца заняткі “Васковыя таблічкі”.

Што вам вядома пра васковыя таблічкі, альбо васкоўкі? Пагадзіцеся, мала. Добра, калі хто ўспомніць пра тое, што гэта дошчачкі, пакрытыя слоем пчалінага воску. У даўнія часы яны выкарыстоўваліся ў якасці пісьмовага матэрыялу.

Падчас заняткаў дзеці даведаюцца:

  • у якія гістарычныя часы былі распаўсюджаны васковыя таблічкі,
  • для чаго яны служылі,
  • дзе ўжываліся.

У якасці творчага задання ўдзельнікі паспрабуюць пісаць па воску пры дапамозе пісала (стыла), як гэта рабілі нашы продкі тысячу гадоў таму.

Музейныя заняткі разлічаны на дзяцей 7–12 гадоў.
Кошт: 4.50 (кошт для дзяцей; дарослыя – бясплатна).

Колькасць удзельнікаў абмежаваная.
Папярэдні запіс па тэлефонах: (8 017) 293 27 82; (8 029) 18 18 451.
Электронная пошта: tatsianazablotskaya@gmail.com
Кантактная асоба: Заблоцкая Таццяна.

Прапануем правядзенне для дзяцей  групавых заняткаў рознай тэматыкі (па гісторыі літаратуры і пісьменства) у буднія дні па папярэднім запісе. 

Мерапрыемствы

Вялікія бітвы Вялікай Айчыннай

03.06.2024

З 3 чэрвеня па 26 жніўня ў зале прававой інфармацыі (пам. 207b) адкрыта тэматычная выстава “Вялікія бітвы Вялікай Айчыннай”, прымеркаваная да 80-годдзя вызвалення Беларусі і пачатку стратэгічнай аперацыі “Баграціён” супраць фашысцкіх захопнікаў.

Беларусь няскораная

03.06.2024

З 6 мая па 5 ліпеня ў зале даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання (пам. 257) праходзіць кніжная выстава “Беларусь няскораная”, прымеркаваная да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Шчасце бачыць

30.05.2024

Фотавыстаўка “Шчасце бачыць” арганізавана сумесна з Беларускім дзіцячым фондам і прымеркавана да Міжнароднага дня аховы дзяцей.

Здароўе або цыгарэта – вам выбіраць!

30.05.2024

З 30 мая па 30 чэрвеня ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная кніжная выстава “Здароўе або цыгарэта – вам выбіраць!”, прысвечаная Сусветнаму дню без тытуню.



Бібліятэкарам