ГалоўнаяМерапрыемствыСлова – багацце
Запрашаем дзяцей на творчыя заняткі “Качачкі”
Беларускі авангард у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

Слова – багацце

Слова – багацце
Іншыя Мерапрыемствы
24 лістапада – 2 студзеня
Дата правядзення
10.00–21.00
Час правядзення
пам. 205
Месца правядзення

Да 100-годдзя з дня нараджэння Сцяпана Александровіча з 24 лістапада па 2 студзеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) праходзіць юбілейная выстаўка “Слова – багацце”.

Выдатны беларускі літаратуразнавец, знакаміты крытык, пісьменнік, краязнавец, эрудзіраваны, удумлівы педагог Сцяпан Хусейнавіч Александровіч (1921–1986) займае адметнае месца ў гісторыі беларускай культуры і літаратуры. Ён на яскравых прыкладах паказаў складаны лёс нацыянальнай спадчыны, друкаванага слова. Адкрываў малавядомыя імёны ў беларускай літаратуры, даследаваў зусім забытыя факты і старонкі яе гісторыі. Развіваў жанры пісьменніцкай біяграфіі, краязнаўчага і біяграфічнага нарыса. Стварыў літаратурныя партрэты беларускіх пісьменнікаў П. Багрыма, Ф. Савіча, Ф. Багушэвіча, К. Каганца, Я. Купалы, Цёткі, З. Бядулі, К. Чорнага, Ц. Гартнага, А. Гурло і інш. Даследаваў жыццё і дзейнасць Ф. Скарыны, сувязь з Беларуссю і беларускай культурай А. Міцкевіча, Т. Шаўчэнкі, Я. Райніса.

У раздзеле “Імёнаў светлае аблічча” сярод іншых да ўвагі наведвальнікаў прадстаўлены кнігі нарысаў “Незабыўнымі сцежкамі”, “Па слядах паэтычнай легенды”, “Тут зямля такая”, зборнік літаратурна-крытычных артыкулаў “Гісторыя і сучаснасць”, дакументальна-мастацкія творы пра Я. Коласа “Ад роднае зямлі...”, “На шырокі прастор”, “Крыжавыя дарогі”, манаграфія “Пуцявіны роднага слова: праблемы развіцця беларускай літаратуры і друку другой паловы XIX – пачатку XX стагоддзя”, аповесць “Далёкія зарніцы” пра гераізм народа ў Айчынную вайну.

Кнігі, у якіх С. Александровіч выступае ўкладальнікам, галоўным рэдактарам ці членам рэдакцыйнай калегіі, змешчаны ў раздзеле “Збіральнік скарбаў”.

Сцяпан Хусейнавіч нястомна працаваў на ніве ўзбагачэння беларускай культуры. Раздзел “Шматгранны талент” распавядае пра жыццёвы і творчы лёс літаратуразнаўца.


Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 16.

Матэрыял пададзены аддзелам абслугоўвання спецыялізаванымі фондамі.

Мерапрыемствы

Шчасце бачыць

30.05.2024

Фотавыстаўка “Шчасце бачыць” арганізавана сумесна з Беларускім дзіцячым фондам і прымеркавана да Міжнароднага дня аховы дзяцей.

Здароўе або цыгарэта – вам выбіраць!

30.05.2024

З 30 мая па 30 чэрвеня ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная кніжная выстава “Здароўе або цыгарэта – вам выбіраць!”, прысвечаная Сусветнаму дню без тытуню.

Талент, дабрыня, служэнне

24.05.2024

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Талент, дабрыня, служэнне”, прысвечаная 180-годдзю з дня нараджэння рускага мастака Васіля Дзмітрыевіча Паленава (1844–1927), праходзіць з 24 мая па 1 ліпеня ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).



Бібліятэкарам