ГалоўнаяМерапрыемствыМайстар-клас “Калядная ялінка”
Калядная зорка
“И у богини свет небес во взоре...”

Майстар-клас “Калядная ялінка”

Майстар-клас “Калядная ялінка”
Іншыя мерапрыемствы
12 снежня
Дата правядзення
14.30–16.00
Час правядзення
дзіцячы пакой
Месца правядзення

12 снежня дзіцячы пакой запрашае дзяцей 5–10 гадоў на майстар-клас па вырабе навагодняй паштоўкі “Калядная ялінка”.

Заўсёды прыемна атрымаць у падарунак святочную паштоўку, асабліва, калі яна зроблена сваімі рукамі.

Для стварэння аб’ёмнай паштоўкі ў тэхніцы скрапбукінг дзеткам спатрэбіцца каляровая папера, кардон, клей, сурвэткі, фольга, дэкаратыўныя ўпрыгажэнні і, вядома ж, фантазія і творчыя ідэі.

Больш разнастайным творчы працэс на занятках зробяць рухомыя музычныя паўзы і пальчыкавая гімнастыка.

Усе ўдзельнікі мерапрыемства атрымаюць у падарунак маляўнічы канверт для ліста Дзеду Марозу.


Час правядзення: 14.30–16.00.
Наведванне дзіцячага пакоя платнае.
Папярэдні запіс па тэлефоне: (8 017) 293 25 34.

Чытайце таксама пра іншыя мерапрыемствы дзіцячага пакоя і сачыце за анонсамі наступных заняткаў.

Матэрыял пададзены аддзелам запісу і інфармавання карыстальнікаў.

Мерапрыемствы

Музеі – захавальнікі часу

10.05.2024

З 10 мая па 5 чэрвеня ў чытальнай зале міжбібліятэчнага і індывідуальнага абанемента (пам. 164) будзе экспанавацца выстава “Музеі – захавальнікі часу”, прымеркаваная да Міжнароднага дня музеяў.

Шлях міласэрнасці

07.05.2024

Выстава “Шлях міласэрнасці” прымеркавана да 60-годдзя з дня заснавання Беларускага Чырвонага Крыжа і прысвечана яго дзейнасці.



Бібліятэкарам