ГалоўнаяМерапрыемствыСвяточнае мерапрыемства “Самы дужы”
Прэзентацыя электроннага выдання "Не пакідайце ж мовы нашай беларускай…"
"Лепшыя кнігі Беларусі": выстаўка па выніках LIХ Нацыянальнага конкурсу "Мастацтва кнігі"

Святочнае мерапрыемства “Самы дужы”

Святочнае мерапрыемства “Самы дужы”
Іншыя Мерапрыемствы
22 лютага
Дата правядзення
14.30–16.00
Час правядзення
дзіцячы пакой
Месца правядзення

22 лютага дзіцячы пакой запрашае дзяцей 5–10 гадоў на святочнае мерапрыемства “Самы дужы”, прысвечанае Дню абаронцаў Айчыны.

Як стаць падобнымі да адважных абаронцаў, навучыцца быць храбрымі і мужнымі? Трэба проста больш даведацца пра ваенныя прафесіі.

На мерапрыемстве дзеці самі змогуць выбраць самага смелага, спрытнага і хуткага ўдзельніка ў конкурсах “Снайперы” і “Лепшы кіроўца”. Праявіць кемлівасць давядзецца ў інтэлектуальнай віктарыне, а бліснуць ведамі і розумам – у адгадванні загадак.

Выкарыстоўваючы кардон, каляровую паперу, алоўкі і клей, хлопцы зробяць арыгінальны выраб – медаль, дзякуючы якой свята стане больш яркім і запамінальным.


Час правядзення мерапрыемства: 14.30–16.00.
Наведванне дзіцячага пакоя платнаe.
Папярэдні запіс па тэлефоне: (8 017) 293 25 34.

Чытайце таксама пра іншыя мерапрыемствы дзіцячага пакоя і сачыце за анонсамі наступных заняткаў.

Матэрыял прадастаўлены аддзелам запісу і інфармавання карыстальнікаў.

Мерапрыемствы

Вялікія бітвы Вялікай Айчыннай

03.06.2024

З 3 чэрвеня па 26 жніўня ў зале прававой інфармацыі (пам. 207b) адкрыта тэматычная выстава “Вялікія бітвы Вялікай Айчыннай”, прымеркаваная да 80-годдзя вызвалення Беларусі і пачатку стратэгічнай аперацыі “Баграціён” супраць фашысцкіх захопнікаў.

Беларусь няскораная

03.06.2024

З 6 мая па 5 ліпеня ў зале даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання (пам. 257) праходзіць кніжная выстава “Беларусь няскораная”, прымеркаваная да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Шчасце бачыць

30.05.2024

Фотавыстаўка “Шчасце бачыць” арганізавана сумесна з Беларускім дзіцячым фондам і прымеркавана да Міжнароднага дня аховы дзяцей.

Здароўе або цыгарэта – вам выбіраць!

30.05.2024

З 30 мая па 30 чэрвеня ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная кніжная выстава “Здароўе або цыгарэта – вам выбіраць!”, прысвечаная Сусветнаму дню без тытуню.



Бібліятэкарам