ГалоўнаяМерапрыемствы“Пісаць з настроем і праўдзіва…”: запрашаем на творчы вечар Анатоля Бутэвіча
Запрашаем на літаратурную гадзіну дзіцячага пакоя
Сучасная Беларусь

“Пісаць з настроем і праўдзіва…”: запрашаем на творчы вечар Анатоля Бутэвіча

“Пісаць з настроем і праўдзіва…”:  запрашаем на творчы вечар Анатоля Бутэвіча
Іншыя мерапрыемствы
галерэя “Лабірынт” (3-ці паверх)
Месца правядзення

19 чэрвеня ў бібліятэцы адбудзецца творчая сустрэча з Анатолем Бутэвічам, прымеркаваная да 70-годдзя вядомага пісьменніка.

Юбілейны вечар творчасці пісьменніка, журналіста, дзяржаўнага і грамадскага дзеяча, намесніка старшыні Беларускага фонду культуры Анатоля Бутэвіча пройдзе ў рамках праекта “Мой род – мая радзіма”.

Галоўная тэма твораў пісьменніка – гістарычнае мінулае роднага краю. Падзеі і факты на аснове дакладных крыніц і дакументаў ён апісвае так, нібы сам жыў у тыя часы і ўсе падзеі бачыў на ўласныя вочы.

Анатоль Іванавіч – аўтар кніг гістарычнай прозы (“Таямніцы Мірскага замка. Падарожжа па сівых мурах з Адамам Міцкевічам”, “Раскіданае гняздо крывіцкай славы”, “Сем цудаў Беларусі”, “Каралева не здраджвала каралю” і інш.). Таксама ён вядомы як перакладчык на рускую мову твораў беларускіх аўтараў і на беларускую – замежных пісьменнікаў (“Над Нёманам” Элізы Ажэшкі, “Аўтабіяграфія” Багуслава Радзівіла, “Салярыс” і “Непераможны” Станіслава Лема). Ужо больш за два дзесяцігоддзі адным з асноўных напрамкаў творчасці пісьменніка з'яўляюцца творы для дзяцей, у тым ліку і па гісторыі радзімы.

На юбілейным вечары Нацыянальная бібліятэка Беларусі прадставіць кніжную экспазіцыю, якая адлюструе шматгранную творчасць Анатоля Бутэвіча.

Мерапрыемства пачнецца а 16-й гадзіне ў галерэі “Лабірынт” (3-ці паверх).
Тэлефоны для даведак: (8 017) 266 37 37, 293 28 23.
Е-mail: pr@nlb.by

Чытайце таксама:

Самы што ні ёсць – беларускі: Анатоль Бутэвіч адзначыў 70-годдзе

Мерапрыемствы

Музеі – захавальнікі часу

10.05.2024

З 10 мая па 5 чэрвеня ў чытальнай зале міжбібліятэчнага і індывідуальнага абанемента (пам. 164) будзе экспанавацца выстава “Музеі – захавальнікі часу”, прымеркаваная да Міжнароднага дня музеяў.

Шлях міласэрнасці

07.05.2024

Выстава “Шлях міласэрнасці” прымеркавана да 60-годдзя з дня заснавання Беларускага Чырвонага Крыжа і прысвечана яго дзейнасці.



Бібліятэкарам