ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Сёння – 90 гадоў з дня нараджэння народнага мастака Беларусі Гаўрылы Вашчанкі
Янка Маўр: у дынаміцы і напружаных сітуацыях

Самы што ні ёсць – беларускі: Анатоль Бутэвіч адзначыў 70-годдзе

Самы што ні ёсць – беларускі: Анатоль Бутэвіч адзначыў 70-годдзе
Іншыя навіны

19 чэрвеня ў бібліятэцы прайшоў творчы вечар Анатоля Бутэвіча, прысвечаны 70-гадоваму юбілею вядомага пісьменніка.

Чалавек вялікага таленту, актыўны грамадскі дзеяч, асветнік, краязнаўца Анатоль Бутэвіч усю сваю невычарпальную энергію прысвячае гісторыі і культуры Беларусі. Праяўляючы няўтольную цікавасць да традыцый і гісторыі роднага краю, славутых імёнаў і постацей, ён пасродкам свайго пісьменніцкага таленту данёс не адну дакладную і цікавую гісторыю да шматлікіх чытачоў.

За сваю ўнушальную кар’еру здзейсніў шэраг культурных праектаў і ініцыятыў, паспеў папрацаваць у газетах і выдавецтвах, на кіруючых і дыпламатычных пасадах – быў рэдактарам Беларускага тэлеграфнага агенцтва, намеснікам рэдактара газеты “Чырвоная змена”, дырэктарам выдавецтва “Мастацкая літаратура”, міністрам інфармацыі (1992–1994 гг.) і міністрам культуры і друку Рэспублікі Беларусь (1994–1996 гг.).

Два дзесяцігоддзі таму Анатоль Бутэвіч вызначыў яшчэ адзін вектар у сваёй творчай дзейнасці – пачаў пісаць творы для дзяцей, якія вучаць маладое пакаленне любові да роднай прыроды і прыгожага беларускага слова. Аўтар з задавальненнем праводзіць сустрэчы з чытачамі дзіцячых бібліятэк і школьнікамі, распавядае ім пра цуды Беларусі і гісторыю роднай краіны.

Павіншаваць пісьменніка прыйшлі блізкія і родныя людзі, сябры, калегі, прыхільнікі і аматары шматграннай творчасці аўтара, а таксама ганаровыя госці.

Найлепшыя пажаданні ў адрас юбіляра прагучалі ад імя старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Міхаіла Мясніковіча, міністра культуры Рэспублікі Беларусь Юрыя Бондара, міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь Аляксандра Карлюкевіча, Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Французскай Рэспубліцы, Каралеўстве Іспанія, Партугаліі і Княстве Манака Паўла Латушкі.

Цёплыя віншаванні віноўніку ўрачыстасці падчас вечара выказалі памочнік cтаршыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Зыгмунд Валевач, намеснік міністра культуры Рэспублікі Беларусь Аляксандр Яцко, першы намеснік міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь Павел Лёгкі, дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Матульскі, старшыня Беларускага фонду культуры Тадэуш Стружэцкі, галоўны рэдактар “Краязнаўчай газеты” Уладзімір Гілеп, кіраўнікі дэлегацыі Нясвіжскага раёна, рэспубліканскіх устаноў і арганізацый.

Атмасферу святочнасці на працягу вечара стваралі ўдзельнікі музычнага калектыву “Брэвіс”. Нацыянальная бібліятэка Беларусі падрыхтавала кніжную выстаўку-прагляд, якая адлюстравала шматграннасць таленту Анатоля Бутэвіча.

Паважаны Анатоль Іванавіч! Прыміце шчырыя віншаванні з нагоды Вашага юбілею! Жадаем шчаслівага жыцця, добрага здароўя, бадзёрасці духу, творчага натхнення, новых цікавых выданняў і цёплых сустрэч!

Навіны

Зала дакументаў па мастацтве прапануе:  рубрыка “Асобы. Даты. Падзеі”

18 Кра 2024

Для наведвальнікаў залы мастацтваў (пам. 306) у межах пастаяннай рубрыкі “Асобы. Даты. Падзеі” падрыхтавана новая кніжная экспазіцыя “У казачным кругазвароце Валянціны Шобы”, прымеркаваная да 60-годдзя гродзенскай мастачкі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

У бібліятэцы адбыўся семінар "Імёны Герояў бессмяротныя"

17 Кра 2024

16 красавіка ў дзень 90-годдзя з дня заснавання звання "Герой Савецкага Саюза" ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар "Імёны Герояў бессмяротныя", прысвечаны 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у Вялікай Айчыннай вайне.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Патрыятычны дэсант мінскіх школ у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

15 Кра 2024

11 красавіка для навучэнцаў 6-х і 10–11-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 53, 62 г. Мінска прайшлі бібліяграфічныя ўрокі “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны” (6 кл.), “Воіны-інтэрнацыяналісты ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” (10 кл.), “Брэсцкая крэпасць-герой” (11 кл.) з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Прапануем новую віртуальную кніжную выставу “Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе”

17 Кра 2024

Віртуальны цэнтр па дзейнасці міжнародных арганізацый прапануе віртуальную кніжную выстаўку “Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе”, прысвечаную Міжнароднаму дню інтэлектуальнай уласнасці.

Віртуальныя выстаўкі

Бібліятэкарам