ГалоўнаяНавіныВыставачныя мультыпраекты
Валянціна Паліканіна. Ратавальная сіла слова
Да 100-годдзя з дня нараджэння Г.А. Анціпавай

Вайна і мір: у бібліятэцы адкрылася новая выстава

Вайна і мір: у бібліятэцы адкрылася новая выстава
Іншыя Навіны

1 ліпеня ў выставачным комплексе (пам. 104) Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адкрылася выстава “Вайна і мір. Беларусь памятае. Вяртанне”. Праект прымеркаваны да 75-годдзя Вялікай Перамогі.

Адкрыў мерапрыемства Старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці Віктар Лісковіч. “Напярэдадні такой знамянальнай падзеі, як Дзень Незалежнасці, мы адкрываем выставу, якая адлюстроўвае тых людзей і тыя падзеі, што стаялі ля вытокаў нашай незалежнасці”, – адзначыў Віктар Андрэевіч.

У адкрыцці ўзялі ўдзел намеснік міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь Ігар Бузоўскі, першы намеснік міністра культуры Рэспублікі Беларусь Наталля Карчэўская, старшыня Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Ігар Марзалюк, дырэктар-галоўны рэдактар Выдавецкага дома “Звязда” Павел Сухарукаў, краязнаўца і гісторык, лаўрэат прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “За духоўнае адраджэнне” Уладзімір Ліхадзедаў.

У сваіх выступленнях госці павіншавалі прысутных з надыходзячым святам і адзначылі, што прадстаўленая экспазіцыя дэманструе шлях беларускага народа за вялікі часавы адрэзак з 1812 па 1945 год. Такі фармат выставы пабуджае грамадзян глыбока і рознабакова вывучаць гісторыю свайго краю і фарміруе пачуцці патрыятызму і нацыянальнага гонару.

“Незалежнасць – гэта дух, які жыве ў народзе”, – падкрэсліў у сваім выступленні генеральны дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Матульскі і распавёў прысутным пра тое, як шмат было згублена ў гады войнаў і як складана па крупінках збіраць страчаную спадчыну.

У новай экспазіцыі прадстаўлены прадметы з прыватнай калекцыі Уладзіміра Ліхадзедава. Частку з іх Нацыянальная бібліятэка Беларусі плануе набыць за кошт сродкаў, выдзеленых фондам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы культуры і мастацтва. Цэнтральная частка экспазіцыі – серыя кніг “У пошуках страчанага” і іншыя выданні Уладзіміра Ліхадзедава, у якіх змешчаны ўнікальныя дакументальныя матэрыялы і якія распавядаюць пра гістарычнае мінулае беларускай зямлі ў час вайны і міру з 1812 па 1945 год.

Падчас мерапрыемства прайшлі прэзентацыі кніг, прымеркаваных да юбілею Перамогі. Выдавецкі дом “Звязда” прадставіў кнігі “Блокада” і “75 лет Победы в Великой Отечественной войне”. Яшчэ адной навінкай, якую прэзентавалі на выставе, стала выданне “Беларусь шматнацыянальная” выдавецтва “Альфа-кніга”.

Госці мерапрыемства атрымалі памятныя падарункі: рэпрынты паштовак з калекцыі Уладзіміра Ліхадзедава і копіі старонак з “губернскіх ведамасцей” 19 стагоддзя.

У канцы ўсе жадаючыя маглі далучыцца да экскурсіі, якую правёў сам Уладзімір Ліхадзедаў.

Матэрыял пададзены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Чытайце таксама рэпартажы іншых СМІ:

Навіны

“На сцежках светлай вясны” Паўлюка Труса

21 Май 2024

16 мая ўдзельнікі праекта “На хвалі часу, у плыні жыцця” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведалі Уздзенскую цэнтральную раённую бібліятэку імя Паўлюка Труса, дзе ўзялі ўдзел у літаратурна-музычным свяце “На сцежках светлай вясны…”, прымеркаваным да 120-годдзя з дня нараджэння выдатнага паэта, удзельніка літаб’ядання “Маладняк”, ураджэнца Уздзеншчыны Паўлюка Труса (1904–1929).

Да 100-годдзя літаб'яднання "Маладняк"

Пошук патэнтных дакументаў у сетцы Інтэрнэт

20 Май 2024

17 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі ў рамках адукацыйнага семінара “Пошук патэнтных дакументаў у сетцы Інтэрнэт” прайшоў практычны трэнінг па правядзенні патэнтнага пошуку.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

У песні ёсць крылы

22 Май 2024

Юбілейная кніжная выстаўка “У песні ёсць крылы”, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння беларускага паэта Адама Герасімавіча Русака (1904–1987), праходзіць з 22 мая па 13 чэрвеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам