ГалоўнаяНавіныВыставачныя мультыпраекты
15 верасня – Дзень бібліятэк Рэспублікі Беларусь
15 верасня – Дзень бібліятэк Беларусі і 99 гадоў галоўнай бібліятэцы краіны! (+відэа)

Сімвалы жыцця беларускага народа (+відэа)

Сімвалы жыцця беларускага народа (+відэа)
Іншыя Навіны

14 верасня ў атрыуме Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (2-гі паверх) адкрыўся выставачны праект “Сімвалы жыцця”, прысвечаны Году народнага адзінства.

У нашай краіне на працягу стагоддзяў побач жывуць прадстаўнікі розных нацыянальнасцей, рэлігій і культур. Гэта разнастайнасць стала візітнай карткай Беларусі, яе ўнікальнай спадчынай і неацэнным дарам продкаў, якія неабходна зберагчы дзеля міру і згоды ў грамадстве, дабрабыту і росквіту будучых пакаленняў.

Мэта выставачнага праекта – захаванне ведаў аб нацыянальных традыцыях, папулярызацыя культурнага багацця, спадчыны і гістарычнай памяці беларускага народа. “Cімвалы жыцця” адлюстроўваюць народныя вытокі, сямейныя традыцыі, родавыя абрады і знакавыя падзеі ў жыцці насельніцтва краіны.

У экспазіцыі – аўтарскія работы майстрых-выцінаншцыц Наталлі Сухой, Вольгі Палуніцы і Лізаветы Чырвонцавай, графічныя работы іўеўскага мастака Івана Васюкевіча, вырабы з саломкі майстрыхі Ірыны Смірновай, лялькі-абярэгі майстрыхі Галіны Дуніч, традыцыйныя музычныя інструменты і лялькі з батлейкі (з калекцыі даследчыка і музыкі Івана Кірчука), а таксама гістарычныя выданні з фондаў НББ, архітэктурныя макеты, народныя строі, кераміка, ручнікі і іншыя прадметы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

Разнастайныя экспанаты прадастаўлены арганізатарамі выставачнага праекта: Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі, Іўеўскім музеем нацыянальных культур, Іўеўскім цэнтрам культуры і вольнага часу, Тэрытарыяльным цэнтрам сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Іўеўскага раёна, Беларускім саюзам майстроў народнай творчасці, Цэнтрам даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, унітарным прадпрыемствам “СКАРБНІЦА”.


На вернісаж уваход вольны, у астатні час – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Праект будзе доўжыцца да 9 студзеня 2022 г.
Дата заканчэння працы экспазіцыі можа быць зменена.

Тэлефон для даведак: (8 017) 368 37 37.
E-mail: pr@nlb.by

Навіны

“На сцежках светлай вясны” Паўлюка Труса

21 Май 2024

16 мая ўдзельнікі праекта “На хвалі часу, у плыні жыцця” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведалі Уздзенскую цэнтральную раённую бібліятэку імя Паўлюка Труса, дзе ўзялі ўдзел у літаратурна-музычным свяце “На сцежках светлай вясны…”, прымеркаваным да 120-годдзя з дня нараджэння выдатнага паэта, удзельніка літаб’ядання “Маладняк”, ураджэнца Уздзеншчыны Паўлюка Труса (1904–1929).

Да 100-годдзя літаб'яднання "Маладняк"

Пошук патэнтных дакументаў у сетцы Інтэрнэт

20 Май 2024

17 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі ў рамках адукацыйнага семінара “Пошук патэнтных дакументаў у сетцы Інтэрнэт” прайшоў практычны трэнінг па правядзенні патэнтнага пошуку.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

У песні ёсць крылы

22 Май 2024

Юбілейная кніжная выстаўка “У песні ёсць крылы”, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння беларускага паэта Адама Герасімавіча Русака (1904–1987), праходзіць з 22 мая па 13 чэрвеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам