ГалоўнаяНавіныВіртуальныя выстаўкі
Пісьменнікі – юбіляры 2016
Канферэнцыя, прысвечаная сядзібам Смаленшчыны і Беларусі

Мы – за здаровы лад жыцця!

Мы – за здаровы лад жыцця!
Іншыя Навіны

З 7 красавіка да ўвагі карыстальнікаў прадстаўлена пастаянна дзеючая віртуальная выстаўка “Мы – за здаровы лад жыцця!”.

У здаровым целе – здаровы дух, а спорт – адзін са спосабаў захаваць здароўе змоладу і падтрымліваць яго ў сталым узросце. Калі ваш штодзённы комплекс практыкаванняў складаецца з ранішняй прабежкі за тралейбусам і нахілах да экрана камп’ютара – наша віртуальная выстаўка дазволіць вам зірнуць на заняткі фізкультурай з новага ракурсу.

Віртуальная экспазіцыя “Мы – за здаровы лад жыцця!” змяшчае выяўленчыя дакументы і кнігі з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі, сістэматызаваныя па сямі раздзелах.

Прадстаўленыя дакументы даюць магчымасць пазнаёміцца з рознымі методыкамі і комплексамі фізічных практыкаванняў, а таксама даведацца, як умацаваць мышцы і імунную сістэму, аздаравіць сэрца і сасуды, палепшыць зрок і пазбавіцца ад маршчын без уколаў і падцяжак, стаць уладальнікам ідэальнай фігуры ўсяго за 10-15 хвілін у дзень і многае інш. Будучыя бацькі і маладыя мамы знойдуць на выстаўцы кнігі, якія дапамогуць заставацца ў форме падчас цяжарнасці і навучаць, што трэба рабіць, каб малыш вырас здаровым і дужым.

Віртуальная выстаўка падрыхтавана сектарам абслугоўвання дакументамі па выяўленчым і відовішчных мастацтвах аддзела абслугоўвання спецыялізаванымі фондамі.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 53.

Чытайце таксама пра іншыя віртуальныя выстаўкі бібліятэкі:

Навіны

“На сцежках светлай вясны” Паўлюка Труса

21 Май 2024

16 мая ўдзельнікі праекта “На хвалі часу, у плыні жыцця” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведалі Уздзенскую цэнтральную раённую бібліятэку імя Паўлюка Труса, дзе ўзялі ўдзел у літаратурна-музычным свяце “На сцежках светлай вясны…”, прымеркаваным да 120-годдзя з дня нараджэння выдатнага паэта, удзельніка літаб’ядання “Маладняк”, ураджэнца Уздзеншчыны Паўлюка Труса (1904–1929).

Да 100-годдзя літаб'яднання "Маладняк"

Пошук патэнтных дакументаў у сетцы Інтэрнэт

20 Май 2024

17 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі ў рамках адукацыйнага семінара “Пошук патэнтных дакументаў у сетцы Інтэрнэт” прайшоў практычны трэнінг па правядзенні патэнтнага пошуку.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

20–26 мая 1944 г. 15 тыдняў да Вызвалення

21 Май 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Бібліятэкарам