ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Адкрыццё выстаўкі ілюстрацый, прысвечанай Максіму Танку
Дэмакратыя: вытокі і сучаснасць

VII Гарадзенскія чытанні

VII Гарадзенскія чытанні
Іншыя Навіны

VII Гарадзенскія чытанні былі прымеркаваны да 150-годдзя з пачатку выдання першай беларускамоўнай нелегальнай рэвалюцыйна-дэмакратычнай газеты “Мужыцкая праўда”.


Нязменным арганізатарам мерапрыемства з’яўляецца абласная навуковая бібліятэка імя Я. Карскага. Як і заўсёды, прапанаваная тэма выклікала шчырую зацікаўленасць прафесійных даследчыкаў – навукоўцаў, аматараў гісторыі роднага краю, студэнтаў.

Газета (ці, як яшчэ яе называлі ў тыя часы, улётка, заклік, брашура) “Мужыцкая праўда” выдавалася ў 1862–1863 гадах на тэрыторыі сучаснай Гродзеншчыны і характарызавалася вострай сацыяльнай прапагандысцка-агітацыйнай накіраванасцю. За час існавання выдання свет убачылі сем нумароў. Палымяныя прамовы, што тычыліся пытанняў зямлі і волі, палітычнай і сацыяльна-эканамічнай няроўнасці, рэлігіі, друкаваліся лацінкай і падпісваліся псеўданімам “Яська – гаспадар з-пад Вільні”.

Удзельнікі сёмых Гарадзенскіх чытанняў звярнулі ўвагу на месца газеты “Мужыцкая праўда” ў кантэксце беларускай культуры, разглядалі яе як узор мастацкай публіцыстыкі, разважалі над праблемамі, якія тагачаснымі аўтарамі ўзнімаліся на старонках выдання. Прагучалі даклады пра развіццё перыядычнага друку Гродзеншчыны, яго здабыткі, праблемы, перспектывы.

Пад час чытанняў дзейнічаў адкрыты прагляд “«Мужыцкая праўда» – першая дэмакратычная газета на роднай мове”.

Крыніца: газета “Рэспубліка”

Навіны

Вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”

31 Май 2024

23 мая 2024 года загадам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь № 100 зацверджаны вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

“Разумнейшыя за ўсіх на свеце!”: прапануем праграму дзіцячага МЕГАсвята

1 Чэр 2024

1 чэрвеня з 12.00 да 15.00 Нацыянальная бібліятэка Беларусі запрашае дзяцей і іх бацькоў на дзіцячае МЕГАсвята “Разумнейшы за ўсіх на свеце!”, прымеркаванае да Дня абароны дзяцей.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Шчасце бачыць

1 Чэр 2024

Фотавыстаўка “Шчасце бачыць” арганізавана сумесна з Беларускім дзіцячым фондам і прымеркавана да Міжнароднага дня аховы дзяцей.

Мастацкія выстаўкі

Бібліятэкарам