ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
“Хачу не адвакатам быць або суддзёй, а літаратарам”: тэст да Дня студэнта
Сустрэча з адвакатам, прысвечаная шлюбна-сямейным спрэчкам

Фестываль «Прадмова» пашырае геаграфію і запрашае да ўдзелу творцаў

Фестываль «Прадмова» пашырае геаграфію і запрашае да ўдзелу творцаў
Іншыя Навіны

Фестываль інтэлектуальнай кнігі «Прадмова» сёлета адбудзецца другі раз. Наведаць майстар-класы, прэзентацыі новых выданняў ды выступы пісьменнікаў можна будзе з 4 па 7 красавіка ў мінскай прасторы ОК16. Але не толькі.

– Сёлета фестывальная пляцоўка не абмяжоўваецца толькі Мінскам, – кажа адзін з каардынатараў фестывалю Андрэй Хадановіч.

Увесь сакавік будзе прысвечаны фестывальным мерапрыемствам «Прадмовы» у рэгіёнах. Імпрэзы пройдуць у чатырох, калі атрымаецца – у пяці гарадах. Пачнём ці завершым сімвалічна з «калыскі нашага кнігадрукавання» – Полацка. Таксама ў Гомелі, Гародні і Берасці адбудуцца сустрэчы аўтараў з чытачамі. Такім чынам мінскі фестываль апынецца фінішнай кропкай месяца з паловай імпрэз, звязаных з «Прадмовай».

Па задуме арганізатараў на імпрэзах у рэгіёнах разам з мясцовымі творцамі выступяць намінанты мінулагодняга шорт-ліста прэміі Гедройца.

2019-01-22_viltouskaja_pradmova_fota2.jpg

– Мы вельмі зацікаўленыя, каб мясцовыя аўтары ды арганізатары дадалі ў фестываль штосьці сваё. А таксама, каб у мясцовых аўтараў была магчымасць прадставіць сваю творчасць, у тым ліку і праз розныя формы, калабарацыі з музыкамі, мастакамі ды акцёрамі, – адзначае каардынатарка фестываля Дар’я Бялькевіч.

Да ўдзелу ў фестывальных імпрэзах у Мінску далучацца вядомыя беларускія літаратары, гісторыкі, крытыкі ды мысляры.

Гэтым годам арганізатары вядуць перамовы з шэрагам замежных гасцей. Сярод іх фінская пісьменніка Софі Оксанен, знакамітая сваім раманам «Сталінскія каровы», расійская паэтка Вера Паўлава, пісьменнік ды літаратуразнаўца Віктар Ярафееў, літоўскі паэт і інтэлектуал Томас Венцлова. А таксама ўкраінскі паэт і празаік Сяргей Жадан, падчас фестываля плануецца прэзентацыя перакладу на беларускую мову яго кнігі прозы «Інтэрнат».

2019-01-22_viltouskaja_pradmova_fota3.jpg

Пляцоўка ОК16 будзе падзеленая на некалькі зон. Такі чынам можна будзе спалучыць і правядзенне шматлікіх майстар-класаў, дыскусій, праграму для самых маленькіх наведвальнікаў ды выступы творцаў, а таксама працу кірмашу са стэндамі выдавецтваў.

2019-01-22_viltouskaja_pradmova_fota4.jpg

Асобнай імпрэзай, якая пройдзе ноччу з пятніцы на суботу 5 на 6 красавіка, арганізатары плануюць правесці адмысловую «Ноч кнігі», дзе спалучыцца літаратурная, музычная ды тэатральная праграма.

– Да фестывалю плануем стварыць тэматычную літаратурную барную карту. Мне здаецца, наведвальнікам цікава было б паспрабаваць кактэйль «Акудовіч» ці «Бахарэвіч», – распавядае Андрэй Хадановіч.

Адна з важных мэт фэсту «Прадмова» – стварыць пляцоўку для камунікацыі паміж усімі ўдзельнікамі літаратурнага працэсу. У мінулым годзе праграма фэсту ўключала больш як 70 імпрэз.

Арганізатары заклікаюць творцаў, выдаўцоў ды пісьменнікаў у Мінску ды рэгіёнах далучацца да праграмы фестывальных імпрэз. Заяўкі на ўдзел можна дасылаць на пошту pradmova@gmail.com

Аўтар публікацыі: Алена Вільтоўская.

Крыніца: радыё «Рацыя»

Навіны

Вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”

31 Май 2024

23 мая 2024 года загадам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь № 100 зацверджаны вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

“Разумнейшыя за ўсіх на свеце!”: прапануем праграму дзіцячага МЕГАсвята

1 Чэр 2024

1 чэрвеня з 12.00 да 15.00 Нацыянальная бібліятэка Беларусі запрашае дзяцей і іх бацькоў на дзіцячае МЕГАсвята “Разумнейшы за ўсіх на свеце!”, прымеркаванае да Дня абароны дзяцей.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Шчасце бачыць

1 Чэр 2024

Фотавыстаўка “Шчасце бачыць” арганізавана сумесна з Беларускім дзіцячым фондам і прымеркавана да Міжнароднага дня аховы дзяцей.

Мастацкія выстаўкі

Бібліятэкарам