ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Народанасельніцтва свету і ўстойлівае развіццё
Вока мастака

Другія Шчорсаўскія чытанні

Другія Шчорсаўскія чытанні
Іншыя Навіны

У знакамітым гістарычным мястэчку Навагрудчыны прайшлі Другія Шчорсаўскія навуковыя чытанні.


Мерапрыемства было прысвечана тэме “Развіццё бібліятэчнай справы на Гродзеншчыне: манастырскія і царкоўныя кнігазборы”.

Арганізатары навуковай сустрэчы – Навагрудская цэнтральная раённая і Гродзенская абласная бібліятэкі, Навагрудскі райвыканкам.

У чытаннях узялі ўдзел навукоўцы, краязнаўцы, святары, супрацоўнікі бібліятэк і музеяў для асэнсавання значэння і лёсу царкоўных і манастырскіх бібліятэк Навагрудчыны і Гродзеншчыны, гісторыі і развіцця праваслаўных, уніяцкіх, каталіцкіх цэнтраў пісьменства і кнігадрукавання Прынёманскага краю.

Гродзеншчына і Навагрудчына былі буйнейшымі і значнымі цэнтрамі развіцця бібліятэчнай справы ў Беларусі, а гісторыя іх кніжніц налічвае дзевяць стагоддзяў. З’яўленне першых бібліятэк у нашым краі звязана з узнікненнем пісьменства і распаўсюджваннем рукапісных кніг. У гэты час дамінуючая роля належала манастырскім кніжніцам. Буйнейшая сярод іх – бібліятэка Лаўрышаўскага Багародзіцкага манастыра на Навагрудчыне. Ад яе засталося толькі “Лаўрышаўскае Евангелле” XIV стагоддзя, якое захоўваецца ў бібліятэцы Чартарыйскіх у Кракаве. У манастырах былі не толькі зборы, майстэрні па перапісванні кніг, але і цэнтры распаўсюджвання пісьменства сярод насельніцтва.

Са з’яўленнем у канцы XVI стагоддзя на Гродзеншчыне каталіцкага касцёла і кляштараў з’яўляюцца зборы іншага кшталту. Праз кляштарныя на Гродзеншчыну распаўсюджваецца еўрапейская кніга, у тым ліку і свецкая. Практычна ва ўсіх буйных гарадах дзейнічалі кляштарныя кніжніцы. Найбуйнейшая з іх – бібліятэка Гродзенскага дамініканскага кляштара – мела больш як 10 000 тамоў інкунабул і рэдкіх выданняў.

Такім чынам, зразумела, чаму мэтай Другіх Шчорсаўскіх навуковых чытанняў стала асэнсаванне значэння і вартасці гістарычных кнігазбораў Гродзеншчыны і Навагрудчыны, выяўленне асаблівасці іх фарміравання, захавання ды даследавання ў кантэксце кніжнай культуры і, несумненна, ушанаванне багацейшай бібліятэкі Лаўрышаўскага манастыра.

У дакладах удзельнікаў чытанняў глыбока і грунтоўна раскрыта кніжная спадчына Гродзеншчыны, перспектывы яе выяўлення, захавання і папулярызацыі; лёс бібліятэк канфесійных устаноў Гродзеншчыны, Навагрудскага езуіцкага калегіума і дамініканскага кляштара; гісторыя і змест выданняў буйнейшых выдавецкіх канфесійных цэнтраў нашага краю, выкарыстанне царкоўных і манастырскіх дакументаў для вывучэння мінуўшчыны Гродзеншчыны, уклад знакамітых уніяцкіх і каталіцкіх святароў у нацыянальна-асветніцкую дзейнасць у родным краі.

Пад час чытанняў дзейнічалі кніжныя выстаўкі “Таямніца духоўнай кнігі – таямніца святасці”, “Мудрае святло на карысць чалавецтва”, фотавернісаж “Шчорсы ў рэтрааб’ектыве”. На першай былі прадстаўлены старадрукі і рэдкія выданні з Лаўрышаўскага і Жыровіцкага манастыроў, на другой – сучасныя рэлігійныя выданні, дакументы па гісторыі царквы і культавай архітэктуры з фондаў Навагрудскай цэнтральнай бібліятэкі.

Сапраўдным аздабленнем гэтай экспазіцыі сталі карціны мясцовага мастака Яўгена Даўлюды з выявамі храмаў Навагрудка.

У межах чытанняў была арганізавана экскурсія ў Лаўрышаўскі Свята-Елісееўскі манастыр.

Аўтар публікацыі: Любоў Турмасава, загадчык аддзела краязнаўства Гродзенскай абласной навуковай бібліятэкі імя Я.Ф. Карскага.

Крыніца: газета “Літаратура і мастацтва”

Навіны

У Нацыянальнай бібліятэцы сустрэлі гасцей з Азербайджанскай Рэспублікі

6 Чэр 2024

6 чэрвеня беларускі “алмаз ведаў” наведала дэлегацыя з Азербайджанскай Рэспублікі на чале з намеснікам прэм’ер-міністра Азербайджанскай Рэспублікі Алі Джавадавічам Ахмедавым.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Беларуская натарыяльная палата і Нацыянальная бібліятэка Беларусі: захоўваем гісторыю разам

5 Чэр 2024

5 чэрвеня ў зале адукацыйных тэхналогій у рамках падпісанага раней пагаднення аб супрацоўніцтве ў сферы інфармацыйнай дзейнасці паміж Беларускай натарыяльнай палатай і Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі адбылася ўрачыстая перадача ў фонды "алмаза ведаў" унікальнага выдання, прысвечанага этапам станаўлення інстытута натарыята на беларускіх землях.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Кніжная спадчына Дома Мамонічаў

3 Чэр 2024

З 3 чэрвеня ў музеі кнігі арганізавана выстава, прымеркаваная да 450-годдзя з пачатку дзейнасці друкарні Мамонічаў – аднаго з самых адметных беларускіх выдавецкіх цэнтраў ХVІ – пачатку ХVІІ ст.

Кніжныя выстаўкі

У бібліятэцы ўзнагародзілі пераможцаў конкурсу “Знайдзі скарбы”

3 Чэр 2024

3 чэрвеня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся фінал культурна-асветніцкай акцыі “Знайдзі скарбы”, ініцыяванай прадстаўніцтвам Рассупрацоўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

3–9 чэрвеня 1944 года. 13 тыдняў да Вызвалення

4 Чэр 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Бібліятэкарам