ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Тэлерэпартаж да Міжнароднага дня дзіцячай кнігі
Візіт сірыйскага міністра

Тэставы доступ да калекцый базы даных “HeinOnline”

Тэставы доступ да калекцый базы даных “HeinOnline”
Іншыя навіны

Для карыстальнікаў бібліятэкі, арганізацый – партнёраў па віртуальнай чытальнай зале і партнёраў па тэставым доступе адкрыты тэставы доступ да чатырох калекцый базы даных “HeinOnline” кампаніі “William S. Hein & Co.” – аднаго з найбуйнейшых выдавецтваў перыядычных выданняў па юрыдычнай тэматыцы.

У калекцыі HeinOnline Legal Classics” прадстаўлена больш за 10 тысяч работ выдатных вучоных, практыкаў і даследчыкаў гісторыі права. У калекцыю ўвайшлі не толькі класічныя працы, але і рэдкія работы, арыгіналы якіх можна знайсці толькі ў некалькіх бібліятэках свету. Некаторыя выданні адносяцца да XVI стагоддзя.

Калекцыя HeinOnline Federal Register Library” – электронная версія юрыдычнай газеты “The Federal Register”, урадавага выдання, якое публікуе тэксты ўказаў і заяў прэзідэнта ЗША, а таксама ўрадавыя пастановы і паведамленні. Электронны інфармацыйны рэсурс папаўняецца штодня.

Калекцыя HeinOnline Сode of Federal Regulations” уяўляе сабой звод нарматыўных дакументаў у сферы банкаўскай справы, камерцыйнай дзейнасці, аховы здароўя, фармакалогіі, харчовай прамысловасці, транспарту, бяспекі і абароны.

У калекцыі “HeinOnline World Constitution Illustrated” прадстаўлены поўныя тэксты дзеючых канстытуцый на мове арыгіналу і ў перакладзе на англійскую мову, а таксама дакументы па гісторыі палітычнага развіцця краін, уключаючы перыядычныя выданні, кнігі і іншыя работы, спасылкі на навуковыя артыкулы і электронныя рэсурсы. Мова дакументаў – англійская.

Доступ адкрыты да 2 мая 2018 года.

Навіны

ВПК “Гонар” вывучаў дзейнасць НКУС, міліцыі і піянерыі ў 1941–1945 гг.

25 Кра 2024

22 красавіка для навучэнцаў ваенна-патрыятычнага клуба “Гонар” ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся новы бібліяграфічны ўрок “Роля НКУС, міліцыі і піянерыі ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту

30 Кра 2024

30 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся Адзіны дзень інфармавання на тэму “Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Прымайце ўдзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ

30 Кра 2024

Напярэдадні 80-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне аддзел экскурсійна-метадычнай работы / @excursion_nlb з 9 мая па 3 ліпеня запрашае ўсіх жадаючых узяць удзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Разведвальная аперацыя “Бібліятэка”

23 Кра 2024

18 красавіка адбылося 10 бібліяграфічных урокаў па патрыятычным выхаванні для вучняў 7–11-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 53, 62. 114. 153 і гімназіі № 11 г. Мінска з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Беларус Сяргей Грыцавец – першы ў СССР двойчы Герой Савецкага Саюза

30 Кра 2024

Званне Героя Савецкага Саюза выдатнаму лётчыку-асу Сяргею Іванавічу Грыцаўцу (1909–1939) было прысвоена двойчы: Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 22 лютага 1939 года “за выкананне спецыяльнага задання ўрада і інтэрнацыянальнага доўгу” і Указам ад 29 жніўня 1939 года “за ўзорнае выкананне баявых заданняў і выбітны гераізм, праяўлены пры выкананні баявых заданняў”.

Праект "Імёны Герояў бессмяротныя"

Бібліятэкарам