ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Выпускнікі вышэйшых навучальных устаноў наведалі Нацыянальную бібліятэку Беларусі
Візіт губернатара Самарскай вобласці

Таемны запал Марыны Цвятаевай

Таемны запал Марыны Цвятаевай
Іншыя Навіны

25 чэрвеня 2008 года ў галерэі «Лабірынт» (3-ці паверх) Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ў рамках праекта «Кропка Адліку» прайшла творчая гасціная «Таемны запал Марыны Цвятаевай», прымеркаваная да 100-годдзя выхаду першага літаратурнага зборніка паэтэсы «Вечерний альбом».




Марына Цвятаева – адна з самых рамантычных і загадкавых постацей 20-га стагоддзя. Уся яе творчасць прасякнута натхнёнай сілай любві да жыцця і рамантычнай «дыялектыкай душы».
У рамках мерапрыемства была прадстаўлена літаратурна-музычная кампазіцыя пра жыццё і творчасць Марыны Цвятаевай, галоўным лейтматывам якой з’яўляецца тэма ахвярнага кахання. Кампазіцыя складзена на аснове вершаў і запісаў паэтэсы ў чарнавых сшытках.

На мерапрыемстве выступіў Генадзь Міхайлавіч Шары – даўні і адданы прыхільнік творчасці Марыны Цвятаевай і сябар яе сям’і. Ён падзяліўся сваімі ўспамінамі аб сустрэчах з А.С.Эфрон, С. Андронікавай, А.І. Цвятаевай.

Наведвальнікі пазнаёміліся з экспазіцыяй кніг, партрэтаў сучаснікаў, рукапісаў, фотаальбома і рарытэтных рэчаў, якія належылі М.Цвятаевай.

 

Навіны

Вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”

31 Май 2024

23 мая 2024 года загадам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь № 100 зацверджаны вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

“Разумнейшыя за ўсіх на свеце!”: прапануем праграму дзіцячага МЕГАсвята

1 Чэр 2024

1 чэрвеня з 12.00 да 15.00 Нацыянальная бібліятэка Беларусі запрашае дзяцей і іх бацькоў на дзіцячае МЕГАсвята “Разумнейшы за ўсіх на свеце!”, прымеркаванае да Дня абароны дзяцей.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Шчасце бачыць

1 Чэр 2024

Фотавыстаўка “Шчасце бачыць” арганізавана сумесна з Беларускім дзіцячым фондам і прымеркавана да Міжнароднага дня аховы дзяцей.

Мастацкія выстаўкі

Бібліятэкарам