ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
На шырокі абсяг
Святочнае мерапрыемства ў бібліятэцы

Свята мужнасці і гонару

Свята мужнасці і гонару
Іншыя Навіны

22 лютага ў дзіцячым пакоі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адбылося святочнае мерапрыемства “Свята мужнасці і гонару”, прысвечанае Дню абаронцаў Айчыны.


Пад час мерапрыемства юныя наведвальнікі ўзялі актыўны ўдзел у займальных конкурсах, паспаборнічалі ў канструяванні папяровых самалёцікаў, таленавіта выкарысталі сваё акцёрскае майстэрства і пераўвасобіліся ў людзей ваенных прафесій. Эрудыцыя спатрэбілася дзецям у конкурсе «Прадоўжы прыказку», а ў час конкурсу «Раскажы пра свайго тату» хлопчыкі і дзяўчынкі падарылі сваім блізкім шмат добрых і ласкавых слоў.

Самым цікавым эпізодам святкавання стала выступленне добрага сябра дзіцячага пакоя – паэта Андрэя Смятаніна, які прачытаў свае вершы, а таксама з задавальненнем паўдзельнічаў у конкурсах разам з дзецьмі.

Таты маленькіх удзельнікаў былі шчаслівыя атрымаць зробленыя рукамі дзетак падарункі, прысвечаныя 23 лютага.

Навіны

Вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”

31 Май 2024

23 мая 2024 года загадам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь № 100 зацверджаны вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

“Разумнейшыя за ўсіх на свеце!”: прапануем праграму дзіцячага МЕГАсвята

1 Чэр 2024

1 чэрвеня з 12.00 да 15.00 Нацыянальная бібліятэка Беларусі запрашае дзяцей і іх бацькоў на дзіцячае МЕГАсвята “Разумнейшы за ўсіх на свеце!”, прымеркаванае да Дня абароны дзяцей.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Шчасце бачыць

1 Чэр 2024

Фотавыстаўка “Шчасце бачыць” арганізавана сумесна з Беларускім дзіцячым фондам і прымеркавана да Міжнароднага дня аховы дзяцей.

Мастацкія выстаўкі

Бібліятэкарам