ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
II Мінская міжнародная біенале сучаснага жывапісу “COLORFEST”
16 чэрвеня – дзень заснавання ГТ “Беларуская бібліятэчная асацыяцыя”

Спартакіяда работнікаў культуры і мастацтва

Спартакіяда работнікаў культуры і мастацтва
Іншыя Навіны

12 чэрвеня 2010 года на спартыўна-аздараўленчай базе “Алімпіец” адбылася IV летняя Рэспубліканская галіновая спартакіяда работнікаў культуры і мастацтва.


Спартакіяда праводзілася ў мэтах шырокай прапаганды і далейшага развіцця фізічнай культуры і спорту, арганізацыі актыўнага адпачынку працоўных, далучэння іх да масавых фізкультурна-аздараўленчых і спартыўных мерапрыемстваў, устанаўлення сяброўскіх сувязей паміж калектывамі прадпрыемстваў і арганізацый сферы культуры.

У спартакіядзе ўзялі ўдзел каманды горада Мінска, абласцей Беларусі, рэспубліканскіх падведамасных арганізацый Міністэрства культуры. Зборная каманда Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі прайшла адборачныя спаборніцтвы ў паўфінале сярод 14 рэспубліканскіх падведамасных арганізацый Міністэрства культуры. Па выніках спаборніцтваў наша каманда заваявала: 1-е месца па гіравым спорце; 2-е – па дартсы; 4-е – па настольным тэнісе; 5-е – па міні-футболе.

У фінале Нацыянальная бібліятэка спаборнічала з 15 зборнымі камандамі Мінскага гарадскога і абласных упраўленняў культуры.

У асабістых першынствах на рахунку бібліятэкі 3-е месца па лёгкай атлетыцы, 4-е – па гіравым спорце, 4-е і 6-е – па дартсы.

Зборная каманда бібліятэкі заняла 10-е агульнакаманднае месца. У камандным заліку былі заваяваны 4-е месца па гіравым спорце і па дартсы; 10-е – па настольным тэнісе; 11-е – па футболе і 13-е – па валейболе.

Разам з нашымі спартсменамі на свята прыбыла і каманда балельшчыкаў. Дзякуем ім за падтрымку!

Віншуем каманду Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і жадаем ёй далейшых спартыўных перамог!

Навіны

Вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”

31 Май 2024

23 мая 2024 года загадам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь № 100 зацверджаны вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

“Разумнейшыя за ўсіх на свеце!”: прапануем праграму дзіцячага МЕГАсвята

1 Чэр 2024

1 чэрвеня з 12.00 да 15.00 Нацыянальная бібліятэка Беларусі запрашае дзяцей і іх бацькоў на дзіцячае МЕГАсвята “Разумнейшы за ўсіх на свеце!”, прымеркаванае да Дня абароны дзяцей.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Шчасце бачыць

1 Чэр 2024

Фотавыстаўка “Шчасце бачыць” арганізавана сумесна з Беларускім дзіцячым фондам і прымеркавана да Міжнароднага дня аховы дзяцей.

Мастацкія выстаўкі

Бібліятэкарам