ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Тэставы доступ да сістэмы “Антыплагіят”
LIBCOM-2015

Служыць Радзіме

Служыць Радзіме
Іншыя Навіны

15 снежня ў бібліятэцы адбылася прэзентацыя кнігі Л.М. Несцерчука і мультымедыйнага рэсурсу бібліятэкі, прысвечаных 250-годдзю з дня нараджэння Міхала Клеафаса Агінскага.


Юбілей кампазітара, дыпламата, мецэната, палітыка, мемуарыста, аўтара сусветна вядомага паланэза “Развітанне з Радзімай” па ініцыятыве Беларусі, Літвы і Польшчы быў уключаны ў каляндар памятных дат ЮНЕСКА на 2015 год. На працягу года толькі ў Беларусі адбылося звыш ста рознага кшталту юбілейных мерапрыемстваў: канцэртаў, выставак, пленэраў, навуковых канферэнцый.

Стварыўшы электронны рэсурс "Служыць Радзіме…", Нацыянальная бібліятэка Беларусі ўнесла свой уклад у святкаванне юбілею і папулярызацыю асобы і творчай спадчыны М.К. Агінскага. Рэсурс змяшчае вялікі аб’ём бібліяграфічнай і фактаграфічнай інфармацыі, гуказапісы твораў кампазітара, алічбаваныя копіі прыжыццёвых нотных выданняў, парыжскага выдання яго мемуараў на французскай, а таксама ў перакладзе на польскую мову з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі, некаторых архіўных дакументаў, прадастаўленых Дзяржаўным музеем гісторыі тэатральнай і музычнай культуры.

Навукова-папулярнае выданне Л.М. Несцерчука “Міхал Клеафас Агінскі: Ліцвін, Патрыёт, Творца” прысвечана жыццю і дзейнасці вядомага кампазітара і змагара за Бацькаўшчыну, адраджэнню, вяртанню і папулярызацыі яго матэрыяльнай і духоўнай спадчыны. Шматпланавая і плённая палітычная, культурная і мецэнацкая дзейнасць Агінскага ў 20-гадовы перыяд яго жыцця ў сваім маёнтку ў Залессі на Смаргоншчыне пакінула значны след у айчыннай гісторыі і культуры, творчая спадчына стала агульнай для Беларусі і краін-суседзяў і сведчыць аб глыбокіх еўрапейскіх каранях беларускай культуры.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел Таццяна Кузьмініч, намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі; Людміла Гарбачова, загадчык інфармацыйна-аналітычнага аддзела бібліятэкі; Леанід Несцярчук, кандыдат гістарычных навук, беларускі гісторык, аўтар кнігі; Адам Мальдзіс, доктар філалагічных навук, рэцэнзент і аўтар прадмовы да кнігі; Вольга Дадзіёмава, доктар мастацтвазнаўства, прафесар, загадчык кафедры беларускай музыкі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.

Мультымедыйны электронны рэсурс “Служыць Радзіме…” і выданне Л.М. Несцерчука адкрываюць новыя магчымасці папулярызацыі гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі для дзелавых, грамадскіх, навуковых кругоў. Яны будуць цікавымі для выкладчыкаў гісторыі і архітэктуры, музыкі і мастацтва, студэнтаў ВНУ і навучэнцаў сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў, мастацтвазнаўцаў, спецыялістаў па ахове гісторыка-культурнай спадчыны, айчынных і замежных турыстаў і гасцей Беларусі.

 

Навіны

Кнігі пра вайну бібліятэцы падарыла сям’я з Чалябінска

29 Май 2024

Традыцыйна Нацыянальная бібліятэка Беларусі атрымлівае ў дар кніжныя выданні не толькі ад беларускіх літаратараў, але і ад аўтараў твораў краін блізкага і далёкага замежжа.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

У бібліятэцы прайшоў Адзіны дзень інфармавання

29 Май 2024

29 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі прайшоў Адзіны дзень інфармавання з удзелам дэлегата Усебеларускага народнага сходу ад галіны “Культура”, члена пастаяннай камісіі Мінгарсавета Святланы Вінакуравай.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Дзіцячае МЕГАсвята “Разумнейшыя за ўсіх на свеце!”

28 Май 2024

1 чэрвеня з 12.00 да 15.00 Нацыянальная бібліятэка Беларусі запрашае дзяцей і іх бацькоў на дзіцячы конкурс “Разумнейшы за ўсіх на свеце!”, прымеркаваны да Дня абароны дзяцей.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам