ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Прэзентаваная кніга пра найнавейшую гісторыю Казахстана
Прадстаўляем новы віртуальны праект “Адысея Саламеі Русецкай”

Семінар на тэму духоўна-маральнага развіцця моладзі

Семінар на тэму духоўна-маральнага развіцця моладзі
Іншыя Навіны

24 кастрычніка ў бібліятэцы прайшоў рэспубліканскі навукова-практычны семінар “Духоўна-маральнае развіццё навучэнцаў сучаснай адукацыйнай прасторы на праваслаўных традыцыях і каштоўнасцях беларускага народа з улікам сацыякультурнага кластара”.

Мэта мерапрыемства – знаёмства педагагічных работнікаў з тэарэтычнымі асновамі духоўна-маральнага выхавання, інавацыйнымі сродкамі бібліятэчнай работы і комплексам сучаснай літаратуры, якая ўзбагачае духоўны свет чалавека.

У семінары ўзялі ўдзел прадстаўнікі духавенства і Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, а таксама кіраўнікі ўстаноў адукацыі з усіх абласцей краіны, якія рэалізуюць інавацыйныя праекты па тэматыцы семінара. Удзельнікі вызначылі асноўныя напрамкі работы з навучэнцамі, абмяняліся вопытам работы і абмеркавалі праблемныя пытанні за круглым сталом.

Намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі па навуковай рабоце і выдавецкай дзейнасці Аляксандр Суша расказаў аб праекце факсімільнага ўзнаўлення першага “Буквара” 1618 года і яго ролі ў фарміраванні духоўна-асветніцкай традыцыі Беларусі. Загадчыца аддзела экскурсійна-метадычнай работы Людміла Камароўская на прыкладзе экскурсійнай дзейнасці паказала, як можна далучыцца да культурных каштоўнасцей беларускага народа. Загадчык сектара навукова-праектнай работы навукова-даследчага аддзела кнігазнаўства Таццяна Сапега ў сваім дакладзе зрабіла акцэнт на музейную педагогіку як на інавацыйную форму адукацыйнага працэсу.

Пасля актыўнай работы для ўдзельнікаў семінара была праведзена аглядная экскурсія па бібліятэцы, падчас якой госці пазнаёміліся з архітэктурнымі асаблівасцямі будынка, наведалі чытальныя залы і галерэйны комплекс, падняліся на аглядную пляцоўку.

Навіны

Вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”

31 Май 2024

23 мая 2024 года загадам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь № 100 зацверджаны вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

“Разумнейшыя за ўсіх на свеце!”: прапануем праграму дзіцячага МЕГАсвята

1 Чэр 2024

1 чэрвеня з 12.00 да 15.00 Нацыянальная бібліятэка Беларусі запрашае дзяцей і іх бацькоў на дзіцячае МЕГАсвята “Разумнейшы за ўсіх на свеце!”, прымеркаванае да Дня абароны дзяцей.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Шчасце бачыць

1 Чэр 2024

Фотавыстаўка “Шчасце бачыць” арганізавана сумесна з Беларускім дзіцячым фондам і прымеркавана да Міжнароднага дня аховы дзяцей.

Мастацкія выстаўкі

Бібліятэкарам