ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Спорт і права
Прэзентацыя кнігі "Адвечныя скарбы Радзімы"

Семінар-дыялог бібліятэк – удзельніц кансорцыума LibКАРД

Семінар-дыялог бібліятэк – удзельніц кансорцыума LibКАРД
Іншыя Навіны

25 сакавіка адбыўся навучальны семінар-дыялог “Сэнсавая апрацоўка і выкарыстанне аўтарытэтных загалоўкаў пры складанні аналітычных запісаў у Зводным электронным каталогу артыкулаў LibКАРД”.


У семінары, які прайшоў у бібліятэцы Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, прынялі ўдзел 60 спецыялістаў з 14 бібліятэк – удзельніц кансорцыума LibКАРД.

Семінар-дыялог быў падрыхтаваны Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі сумесна з бібліятэкай Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь пры садзейнічанні камітэта па каталагізацыі Беларускай бібліятэчнай асацыяцыі.

З дакладамі выступілі Анохін А.А, Бушыла Л.Л., Пугачова С.А.

Прадстаўлена паведамленне аб узаемадзеянні бібліятэк па аналітычным роспісе дакументаў у кансорцыуме LibКАРД.

Асветлены асаблівасці і перспектывы індэксавання дакументаў і пошуку інфармацыі з прымяненнем Універсальнай дзесятковай класіфікацыі.

Асаблівая ўвага была нададзена пытанням выкарыстання Нацыянальнай базы даных аўтарытэтных запісаў як аптымальнага пошукавага механізму ў электронных каталогах бібліятэк Беларусі. Слухачам была прадстаўлена методыка складання аўтарытэтных запісаў на розныя энтытэты з разгорнутым аналізам складаных выпадкаў аўтарытэтнага кантролю.

Пад час семінара-дыялогу абмеркаваны практычныя аспекты выкарыстання аўтарытэтных загалоўкаў у працэсе каталагізацыі, разгледжаны праблемы фарміравання пошукавага вобраза дакументаў.

Былі агучаны прапановы па развіцці праграмна-тэхнічнай базы Зводнага электроннага каталога артыкулаў LibКАРД і ўдасканаленні ўзаемадзеяння бібліятэк – удзельніц кансорцыума.

Навіны

Вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”

31 Май 2024

23 мая 2024 года загадам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь № 100 зацверджаны вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

“Разумнейшыя за ўсіх на свеце!”: прапануем праграму дзіцячага МЕГАсвята

1 Чэр 2024

1 чэрвеня з 12.00 да 15.00 Нацыянальная бібліятэка Беларусі запрашае дзяцей і іх бацькоў на дзіцячае МЕГАсвята “Разумнейшы за ўсіх на свеце!”, прымеркаванае да Дня абароны дзяцей.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Шчасце бачыць

1 Чэр 2024

Фотавыстаўка “Шчасце бачыць” арганізавана сумесна з Беларускім дзіцячым фондам і прымеркавана да Міжнароднага дня аховы дзяцей.

Мастацкія выстаўкі

Бібліятэкарам