ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Алесь Суша раскрыў таямніцы канцылярыі
Памяці закатаваных у “Ноч расстраляных паэтаў”

Размова з адвакатам аб куплі-продажы нерухомасці

Размова з адвакатам аб куплі-продажы нерухомасці
Іншыя Навіны

23 кастрычніка Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі і Беларускай рэспубліканскай калегіяй адвакатаў у рамках мерапрыемстваў па інфармацыйна-прававой асвеце грамадзян была арганізавана і праведзена штомесячная тэматычная сустрэча з адвакатам “Купля-продаж нерухомасці: як зрабіць правільна”.

З лекцыяй выступіла практыкуючы адвакат Мінскай абласной калегіі адвакатаў Несцяровіч Ірына Эдуардаўна.

На сустрэчы былі падрабязна асветлены прававыя пытанні ў рамках дзеючага заканадаўства Рэспублікі Беларусь, звязаныя з афармленнем пакупкі кватэры або дома, заключэннем дагавора куплі-продажу нерухомасці, правіламі самастойнай пакупкі і продажу кватэры, а таксама парадкам разліку за набытую нерухомасць.

Карыстальнікі НББ змаглі задаць і атрымаць кампетэнтныя і падрабязныя адказы спецыяліста на шматлікія пытанні.

У рамках мерапрыемства таксама экспануецца тэматычная выстава літаратуры з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, прадстаўленая ў зале прававой інфармацыі (пам. 207b).

Матэрыял пададзены аддзелам абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі.

Навіны

Вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”

31 Май 2024

23 мая 2024 года загадам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь № 100 зацверджаны вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

“Разумнейшыя за ўсіх на свеце!”: прапануем праграму дзіцячага МЕГАсвята

1 Чэр 2024

1 чэрвеня з 12.00 да 15.00 Нацыянальная бібліятэка Беларусі запрашае дзяцей і іх бацькоў на дзіцячае МЕГАсвята “Разумнейшы за ўсіх на свеце!”, прымеркаванае да Дня абароны дзяцей.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Шчасце бачыць

1 Чэр 2024

Фотавыстаўка “Шчасце бачыць” арганізавана сумесна з Беларускім дзіцячым фондам і прымеркавана да Міжнароднага дня аховы дзяцей.

Мастацкія выстаўкі

Бібліятэкарам