ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Круглы стол па сацыяльна-культурным праектаванні
Выйшаў краязнаўчы зборнік НББ

Прэзентаваны выдавецкія праекты

Прэзентаваны выдавецкія праекты
Іншыя Навіны

19 лістапада ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася прэзентацыя двух эксклюзіўных праектаў выдавецтва “Беларуская Энцыклапедыя імя П. Броўкі”.


Прэзентацыя кніг “Энциклопедия белорусского хоккея” і “Энциклопедия белорусского физкультурно-спортивного общества «Динамо»” была прымеркавана да чэмпіянату свету па хакеі з шайбай, які пройдзе ў сталіцы Беларусі ў маі 2014 года.

“Энциклопедия белорусского хоккея” ўключае аглядныя артыкулы пра асноўныя этапы развіцця хакея ў нашай краіне, пра беларускія спартыўныя клубы, лядовыя арэны, дзіцяча-юнацкія школы, біяграфічныя матэрыялы пра вядомых, тытулаваных майстроў, трэнераў і спецыялістаў айчыннага хакея, табліцы і статыстычныя дадзеныя чэмпіянатаў Беларусі і міжнародных турніраў з удзелам нацыянальнай зборнай нашай краіны.

“Гэта выданне дапаможа ў напісанні навуковых артыкулаў, дысертацый, дазволіць вывучаць і прагназаваць развіццё хакея”, – адзначыла пад час прэзентацыі галоўны рэдактар выдавецтва “Беларуская Энцыклапедыя імя П. Броўкі” Ларыса Языковіч. Па яе словах, кніга пазіцыянуецца як сацыяльна значная, дзяржава вылучыла сродкі для фарміравання невысокай пакупніцкай цаны.

Бясспрэчную значнасць кнігі, у сваю чаргу, падкрэсліў і старшыня асацыяцыі “Федэрацыя хакея Рэспублікі Беларусь” Яўген Ворсін. “Стварэнне «Энциклопедия белорусского хоккея» – гэта велізарная і ўдзячная праца яе аўтараў, бо яна не толькі памяць мінулых гадоў, але і дар нашчадкам, – сказаў ён і звярнуўся да выхаванцаў адной са сталічных хакейных школ, якія прысутнічалі на ўрачыстасці: – Спадзяюся, што матэрыялы энцыклапедыі дапамогуць у перспектыве вам прасунуць тое, што будзе зроблена вашымі рукамі”.

Кніга “Энциклопедия белорусского физкультурно-спортивного общества «Динамо»” прысвечана 90-годдзю найстарэйшага спартыўнага таварыства краіны і расказвае чытачу пра гісторыю і традыцыі БФСТ “Дынама”, паказвае яго ўклад у развіццё айчыннай фізічнай культуры, беларускага і сусветнага спорту. Выданне знаёміць чытача з разнастайнай дзейнасцю таварыства і з усімі відамі спорту, якія культывуюцца ў БФСТ “Дынама”.

“Выданне дзвюх гэтых кніг – вельмі важная падзея, паколькі іх змест звязаны з гісторыяй развіцця спорту ў нашай краіне ў цэлым і хакея ў прыватнасці. Кожнаму вядомыя імёны знакамітых беларускіх хакеістаў... Магчыма, гэтыя кнігі дапамогуць яшчэ больш папулярызаваць гэты від спорту ў Беларусі”, – адзначыла ў сваім выступленні прэс-сакратар Нацыянальнага алімпійскага камітэта Рэспублікі Беларусь Анастасія Марыніна.

“Прэзентацыя кніг выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя імя П. Броўкі» ў Нацыянальнай бібліятэцы стала ўжо добрай традыцыяй. Думаю, што тыя выданні, якія выйшлі сёння, стануць жамчужынай калекцыі кніг бібліятэкі, прысвечаных хакею, і зоймуць адно з цэнтральных месцаў на кніжных выстаўках, якія будуць праводзіцца ў сценах бібліятэкі на працягу ўсяго чэмпіянату”, – расказала першы намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Алена Далгаполава, прымаючы ў дар ад выдавецтва экзэмпляры прэзентуемых кніг.

Акрамя прэзентуемых праектаў, да ўвагі прысутных была прадстаўлена тэматычная кніжная выстаўка з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі. Экспазіцыя ўключала энцыклапедычную, даведачную, вучэбную літаратуру па сусветным, савецкім і беларускім хакеі, а таксама друкаваную рэкламна-інфармацыйную прадукцыю да чэмпіянату свету па хакеі – 2014, выданні Федэрацыі хакея Рэспублікі Беларусь, кнігі, прысвечаныя найстарэйшай фізкультурна-спартыўнай арганізацыі Беларусі – таварыству “Дынама”, выпускі часопісаў аб беларускім спорце “Динамо”, “Юниор. Футбол, хоккей”, “Ваш спорт”.

Лірычны настрой гасцям падарыў дзіцячы вакальна-эстрадны ансамбль “Буслік”.

Навіны

Сфарміравана праграма ХІІ Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Электронная культура”

7 Чэр 2024

Як бібліятэкі ўзаемадзейнічаюць са сферай адукацыі і інтэгруюць лічбавы кантэнт у школьную або праграму ВНУ, як вырашаюцца праблемы вэб-архівавання рэсурсаў? Стварэнне электроннай бібліятэкі, асаблівасці ўкаранення штучнага інтэлекту, – гэтыя і іншыя пытанні будуць абмяркоўвацца на гэтай сустрэчы.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

У Нацыянальнай бібліятэцы сустрэлі гасцей з Азербайджанскай Рэспублікі

6 Чэр 2024

6 чэрвеня беларускі “алмаз ведаў” наведала дэлегацыя з Азербайджанскай Рэспублікі на чале з намеснікам прэм’ер-міністра Азербайджанскай Рэспублікі Алі Джавадавічам Ахмедавым.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Чацвёртая выстаўка цыкла “Зара вызвалення займаецца над Беларуссю”

7 Чэр 2024

Напярэдадні святкавання Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь (3 ліпеня) і 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў экспануецца заключная частка выхаваўча-патрыятычнага цыкла “Зара вызвалення займаецца над Беларуссю”, які звяртаецца да хронікі падзей і да ўвекавечання памяці аб героях-удзельніках.

Кніжныя выстаўкі

Беларуская натарыяльная палата і Нацыянальная бібліятэка Беларусі: захоўваем гісторыю разам

5 Чэр 2024

5 чэрвеня ў зале адукацыйных тэхналогій у рамках падпісанага раней пагаднення аб супрацоўніцтве ў сферы інфармацыйнай дзейнасці паміж Беларускай натарыяльнай палатай і Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі адбылася ўрачыстая перадача ў фонды "алмаза ведаў" унікальнага выдання, прысвечанага этапам станаўлення інстытута натарыята на беларускіх землях.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Кніжная спадчына Дома Мамонічаў

3 Чэр 2024

З 3 чэрвеня ў музеі кнігі арганізавана выстава, прымеркаваная да 450-годдзя з пачатку дзейнасці друкарні Мамонічаў – аднаго з самых адметных беларускіх выдавецкіх цэнтраў ХVІ – пачатку ХVІІ ст.

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам