ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Візіт дэлегацыі АДКБ
Візіт дэлегацыі Турцыі

Пра беражлівасць і сямейны бюджэт: прэзентацыя дзіцячай фінансавай азбукі

Пра беражлівасць і сямейны бюджэт: прэзентацыя дзіцячай фінансавай азбукі
Іншыя Навіны

29 лістапада ў бібліятэцы прайшла прэзентацыя кнігі “Грошык і таямнічы кошык”, падчас якой яе аўтар Уладзімір Ліпскі расказаў маленькім слухачам, як з’явіўся міфічны персанаж Грошык і чаму з ім неабходна сябраваць.


Пачаўшы сваё жыццё на старонках часопіса «Вясёлка» два гады таму, казачны герой так спадабаўся юным чытачам, што ўзнікла ідэя сабраць усе займальныя павучальныя аповеды пад адзінай вокладкай. Творчую ініцыятыву падрымала праўленне Беларусбанка. Так узнікла фінансавая энцыклапедыя для дзяцей, якая праз казку дапамагае маленькім грамадзянам нашай краіны разабрацца ў складаных фінансавых тэрмінах, вучыць карыстацца грашыма і развівае звычку да беражлівасці.

Перад маленькімі гледачамі разгарнулася прадстаўленне тэатра лялек, падчас якога на сустрэчу завітаў і сам Грошык – “таямнічы, чароўны, дзівосны дух”, які гаспадарыць над грашыма. Ён круціцца каля чалавека на рабоце, ідзе разам з сям’ёй у магазін, дбае, каб заробленыя грошы рухаліся і прыносілі радасць маленькім і дарослым.

Сапраўднай аздобай сустрэчы сталі паказ моднага дзіцячага адзення, творчыя нумары і інтэрактыўная гульня, якую правёў з дзецьмі малады таленавіты драматург Васіль Дранько-Майсюк.

Самых актыўных удзельнікаў мерапрыемства чакалі падарункі ад Беларусбанка. Без падарунка не засталася і Нацыянальная бібліятэка – выданне “Грошык і таямнічы кошык” было перададзена ў фонд бібліятэкі.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел намеснік старшыні праўлення Беларусбанка Святлана Кажэкіна, намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі на навуковай рабоце і выдавецкай дзейнасці Аляксандр Суша, дырэктар бібліятэкі № 6 імя Васіля Віткі Маскоўскага раёна г. Мінска Тамара Патук, начальнік аддзела фінансавай граматнасці Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь Юлія Саковіч, памочнік старшыні Асацыяцыі беларускіх банкаў па эканамічных пытаннях Вольга Купчынава, дырэктар Цэнтралізаванай сістэмы дзіцячых бібліятэк г. Мінска Таццяна Швед і дырэктар выдавецтва “Адукацыя і выхаване” Мікалай Супрановіч.

Навіны

Вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”

31 Май 2024

23 мая 2024 года загадам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь № 100 зацверджаны вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

“Разумнейшыя за ўсіх на свеце!”: прапануем праграму дзіцячага МЕГАсвята

1 Чэр 2024

1 чэрвеня з 12.00 да 15.00 Нацыянальная бібліятэка Беларусі запрашае дзяцей і іх бацькоў на дзіцячае МЕГАсвята “Разумнейшы за ўсіх на свеце!”, прымеркаванае да Дня абароны дзяцей.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Шчасце бачыць

1 Чэр 2024

Фотавыстаўка “Шчасце бачыць” арганізавана сумесна з Беларускім дзіцячым фондам і прымеркавана да Міжнароднага дня аховы дзяцей.

Мастацкія выстаўкі

Бібліятэкарам