ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Вядзецца набор на курс “Камп’ютар з нуля”
Візіт дэлегацыі Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Казахстан

Перадача выданняў у дар Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі ад Беларускага геаграфічнага таварыства

Перадача выданняў у дар Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі ад Беларускага геаграфічнага таварыства
Іншыя Навіны

21 жніўня ў Нацыянальнай бібліятэцы прайшла цырымонія перадачы ў дар выданняў ад Беларускага геаграфічнага таварыства.

Калекцыя складаецца з 33 кніг. Гэта альбомныя выданні, прысвечаныя ваеннай гісторыі Расіі і Савецкага Саюза ў першай палове ХХ стагоддзя (Руска-японская, Першая сусветная і Вялікая Айчынная войны). Большая частка кніг выдадзена ў рамках “Библиотеки Музея техники Вадима Задорожного” (Масква). Выдавецкі праект найбуйнейшага ў Расіі прыватнага музея старадаўняй тэхнікі дазваляе зірнуць на старонкі гісторыі вачыма яе відавочцаў і непасрэдных удзельнікаў. У кнігах змешчаны ўнікальныя архіўныя матэрыялы і фатаграфіі, многія з якіх апублікаваныя ўпершыню.

Прадстаўлены шэраг кніг серыі “Маршалы Победы. По страницам семейного альбома”, асноўная ідэя якіх – паказаць гісторыю жыцця палкаводцаў у дні міру і вайны, расказаную не прафесійнымі гісторыкамі, а іх нашчадкамі.

Некаторыя выданні прысвечаны гісторыі Беларусі ў гады Першай і Другой сусветных войнаў. Старонкі гісторыі авіяцыі адлюстроўваюць такія выданні, як “Крылатая гвардия Беларуси” М.Г. Бадрыхіна і “Авиация в операции «Багратион»” Д.Б. Хазанава, прымеркаванае да 75-годдзя вызвалення Беларусі. Айчынныя выданні расказваюць аб ключавых вехах 180-гадовай гісторыі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі – найстарэйшай у Еўропе вышэйшай сельскагаспадарчай навучальнай установы, аб яе дасягненнях у сучасны перыяд.

Каштоўны падарунак ад Беларускага геаграфічнага таварыства будзе цікавы шырокаму колу чытачоў.

У мерапрыемстве ўзялі ўдзел генеральны дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Вадзім Гігін і старшыня Беларускага геаграфічнага таварыства Аляксей Яротаў.

У рамках цырымоніі было падпісана пагадненне аб супрацоўніцтве паміж дзвюма арганізацыямі, мэта якога – умацаванне сувязей паміж бакамі, садзейнічанне ў рэалізацыі сумесных праектаў у сферы прапаганды кнігі, далучэнне да чытання шырокага кола чытачоў.

Нацыянальная бібліятэка выказвае ўдзячнасць Беларускаму геаграфічнаму таварыству за высакародны і бескарыслівы ўклад у папаўненне фондаў бібліятэкі.

Матэрыял пададзены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Чытайце таксама:
Беларускае геаграфічнае таварыства перадало ў Нацыянальную бібліятэку рэдкую калекцыю кніг

Навіны

Вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”

31 Май 2024

23 мая 2024 года загадам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь № 100 зацверджаны вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

“Разумнейшыя за ўсіх на свеце!”: прапануем праграму дзіцячага МЕГАсвята

1 Чэр 2024

1 чэрвеня з 12.00 да 15.00 Нацыянальная бібліятэка Беларусі запрашае дзяцей і іх бацькоў на дзіцячае МЕГАсвята “Разумнейшы за ўсіх на свеце!”, прымеркаванае да Дня абароны дзяцей.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Шчасце бачыць

1 Чэр 2024

Фотавыстаўка “Шчасце бачыць” арганізавана сумесна з Беларускім дзіцячым фондам і прымеркавана да Міжнароднага дня аховы дзяцей.

Мастацкія выстаўкі

Бібліятэкарам